Author: manager

Новыя кнігі: Поль Элюар “Каханне Паэзія”

Выдавецкая ініцыятыва Nadja, якая супрацоўнічае з выдавецтвам “Логвінаў”, выпусціла з друку кнігу Поля Элюара “Каханне паэзія” ў перакладах на беларускую мову. Гэта дэбютная перакладная кніга Веры Бакстэр. Ініцыятыва Nadja плануе займацца перакладамі французскай літаратуры (дадаісты, сюррэалісты, папярэднікі авангарду). У планах мае выданне перакладаў графа Лётрэамона, Гіёма Апалінэра, Андрэ Брэтона, Луі […]

3-я кніга серыі “Традыцыйны светалад беларусаў”

Інстытут філасофіі НАН Беларусі выпусціў трэцюю кнігу серыі, прысвечанай ключавым тэмам, вобразам і канцэптам традыцыйнага светапогляду беларусаў — “Чалавек”. У трэцй кнізе гаворка ідзе пра тое, як традыцыйная культура бачыць чалавека, яго фізічны і духоўны свет, жыццёвы шлях, адносіны паміж жанчынай і мужчынам. Раней сёлета выходзілі першая і другкая частка серыі […]

Выйшла новая кніга вершаў Віктара Жыбуля

У выдавецтве hochroth Minsk выйшла новая кніга вершаў — “Аранжавы” аўтарства паэта і літаратуразнаўцы Віктара Жыбуля. Папярэдняя выходзіла восем гадоў таму. Ілюстрацыю для кнігі намаляваў Кастусь Жыбуль. Каб замовіць гэтую кнігу і іншыя кнігі серыі, выдавец просіць пісаць на адрас: minsk@hochroth.de

Падкаст “Супердудко”: вялікая гутарка з Марыяй Мартысевіч

У аўтарскі падкаст “Супердудко” на Літрадыё завітала паэтка і перакладчыца Марыя Мартысевіч. Паўтарагадзінная насычаная размова вядзецца пра герояў беларускага метамадэрну, кэнсэлінг з булінгам, паэтычны зборнік “Сарматыю” і раман для падлеткаў “Гарэзлівы пацалунак”. Мартысевіч лічыць сябе першай беларускай метамадэрністкай, разважае пра неабходнасць кэнселінгу для стварэння інстытута рэпутацыі і агучвае мары аб кніжцы пра булінг. Таксама цягам размовы можна […]

Акадэмія навук збірае перадзаказы на дзве кнігі па гісторыі мовы

Аддзел гісторыі беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі абвясціў пра дзве падрыхтаваныя да друку працы і збірае перадзаказы на кнігі, каб улічыць інтарэсы чытачоў пра выпуск накладу кніг. 1) “Гісторыка-этымалагічны слоўнік іншамоўных слоў у старабеларускай мове” (рукапіс знаходзіцца ў выдавецтве “Беларуская навука”), падрыхтаваны галоўным навуковым супрацоўнікам аддзела гісторыі […]

У Лондане ўшануюць памяць Быкава. Можна далучыцца праз Zoom

19 чэрвеня споўніцца 100 гадоў з дня нараджэння культавага беларускага пісьменніка Васіля Быкава, якога называлі сумленнем нацыі. З гэтай нагоды ў суботу 15 чэрвеня ў Лондане ў Скарынаўскай бібліятэцы пройдзе адмысловы вечар. Арганізатары падзеляцца думкамі пра жыццё і творчасць Васіля Быкава, пачытаюць улюбёныя тэксты, такім чынам ушанаюць памяць пра пісьменніка. […]

Маляваныч напісаў казку пра ровар Байсік — перадзамова

Выдавецтва Slowianka адкрыла перадзамову на сваёй інтэрнэт-старонцы на новую кніжку ад Аляксандра Ждановіча, вядомага як Маляваныч. Новы твор называецца “Ровар Байсік і згублены званочак”. “Даражэнькія чытачы! Я жадаю, каб вы былі смелыя, леккія, імклівыя. Каб не баяліся новых дарог і адкрыццяў! Але памятайце: прыйдзе ў жыцці такі момант, калі лепей […]

Вершы паэта Венанцыя Бутрыма сталі аўдыякнігай

Ініцыятыва Audiobooks.by апублікавала запісы выбраных вершаў мастака, паэта і празаіка Венанцыя Бутрыма. Гэтая аўдыякніга — прыклад беларускай салідарнасці: запіс арганізавалі землякі баранавіцкага паэта. Мастак, паэт і празаік Венанцы Вікенцевіч Бутрым нарадзіўся і жыў у горадзе Баранавічы. Скончыў Мінскую мастацкую вучэльню. Працаваў у творчых майстэрнях мастацкага фонду. Пісаў вершы і прозу, […]

Нізка вершаў з новай кнігі Прылуцкага на Літрадыё

У паэта Сяргея Прылуцкага ў выдавецтве “Мяне Няма” выйшла новая кніга паэзіі — “Гіброіды”. Сайт Litradio.link публікуе на сваіх віртуальных старонках невялікую падборку вершаў з гэта кнігі пад назвай “Выбранае з Армагедону”. Docudays Кінатэатр “Жыцьцё” працягвае паказы:там і любоў, і танкі, і бог, і мудакі.Вось мірны акупант нясе культуру ў масы —шкада, што мінкультуры зацерла мацюкі. […]

У музеі Багдановіча гутарка пра нашу метафізічную паэзію

5 чэрвеня ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча ў межах цыклу сустрэч, прысвечаных беларускай (і сусветнай) традыцыі і інтэлектуальнай літаратуры адбудзецца размова на тэму “Беларуская метафізічная паэзія: карані і кроны”. Па форме сустрэча мае выглядаць, як conversatorium, літаратурна-філасофская майстроўня, у якой адбываецца сумесная работа па адмыканні сэнсаў, схаваных пад абалонкай літаратурных […]