Выйшаў вераснёўскі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь”, у якім чытачы знойдуць апавяданні Стасі Наркевіч, агляды кніжных навінак ад Валерыя Гапеева, вершы Валеры Дубоўскага і многае іншае. Прапануем азнаёміцца з поўным ЗМЕСТАМ выпуску: ФОРУМ: развагі Стася ПРУДСКАГА “На бязлюдным чытацкім востраве?”АБРАЗКІ: мініяцюры Міколы СЯНКЕВІЧА “Жыццё пражыць і поле перайсці”ЭСЭ: нататкі Магдалены ЛАЕЎСКАЙ “Цэтлікі з цыраты” […]
Author: manager
Выходзіць першы беларускі посткіберпанк
Выдавецтва Gutenberg Publisher анансавала выхад 5 кастрычніка дэбютнага навукова-фантастычнага рамана ад Арцёма Шуканава. Твор “Пентаквантар” выходзіць адразу ў дзвюх кнігах і ўяўляе сабой жывы і сучасны, тэхнічны і хардкорны прыгодніцкі беларускі посткіберпанк, напісаны чалавекам для людзей. Кніжны жанр кіберпанку застаўся ў дзевяностых. Усе яго літаратурныя наступствы, якія мы бачым навокал, […]
У Беларусі перавыдадуць “Фаўста” Гётэ
Выдавецтва “Папуры” працягвае радаваць чытачоў і следам за шэрагам важных твораў сусветнай літаратуры, такіх як “Калевала” і “Уладар” Мак’явэлі, анансуе выхад перавыдання “Фаўста” Ё.-В. Гётэ ў перакладзе Васіля Сёмухі. Васіль Сёмуха (18 студзеня 1936 года — 3 лютага 2019 года) — беларускі перакладчык з нямецкай, польскай, гішпанскай, украінскай, латышскай і іншых моў. Адна […]
Выдавецтва hochroth Minsk выпусціла вершы Віктара Жыбуля па-нямецку
У выдавецтве hochroth Minsk выйшла новая кніга паэзіі Віктара Жыбуля ў перакладзе на нямецкую мову. Зборнік называецца “Muränenröhrling”, што па-беларуску можна перадаць як “Мурэна-грыб”. Пераклады зрабіў Томас Вайлер, вядомы сярод іншага як перакладчык “Сабак Эўропы” Альгерда Бахарэвіча. Ілюстрацыю да кнігі намаляваў сын аўтара Кастусь Жыбуль. “Цудоўна, што кніга выходзіць у […]
Неўзабаве з’явіцца новая кніга Вінцэся Мудрова
У выдавецтве Рамана Цымберава выходзіць новая кніга полацкага пісьменніка Вінцэся Мудрова. Навінка мае назву “Контуры душы”. Згодна з анатацыяй, у новай кнізе “аўтар малюе контур душы маладога чалавека і поўніцьяго падзеямі, здарэннямі і недарэчнасцямі мінулых гадоў”. Навінку ўжо можна замовіць праз сайт Kniger.by, а неўзабаве і ў стацыянарнай краме ў Менску: ГЦ “Купалаўскі” […]
Выйшаў зборнік артыкулаў пра Вацлава Ластоўскага і дыскурс 1920-х
Выдавецтва Skaryna Press выдала матэрыялы міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай Вацлаву Ластоўскаму, якая праходзіла ў Скарынаўскай бібліятэцы ў Лондане ў 2023 годзе. Том мае назву — “Новым імкненьням даць новыя формы. Вацлаў Ластоўскі і культурны дыскурс 1920-х гадоў”. Постаць Вацлава Ластоўскага — палімата-самавука, сапраўднага пачынальніка, які закладаў новыя формы і падыходы ў […]
Перавыдалі пераклад “Уладара” Мак’явэлі
Выдавецтва “Папуры”, якое апошнім часам пачало перавыдаваць беларускія пераклады важных твораў сусветнай літаратуры, надрукавала палітычны трактат Нікало Мак’явэлі “Уладар”. “Уладар” — гэта найбольш шырока вядомы твор Нікало Мак’явэлі (1469—1527), выбітнага італьянскага палітычнага дзеяча і мысляра, філосафа і літэратара эпохі Адраджэння. Пераклад з і італьянскай мовы здзейсніў Зміцер Колас. Першае выданне […]
Поўны спіс Прэміі Шэрмана за 2023 і 2024 гады
Журы зацвердзіла поўны спіс намінантаў на прэмію імя Карласа Шэрмана для перакладчыкаў. На галоўную ўзнагароду за 2023 год прэтэндуюць 28 кніг, а за 2024 — 29 кніг. У прэміі ўдзельнічаюць кнігі, выдадзеныя ўпершыню ў 2023 і 2024 гадах ў папяровым і электронным варыянце. Згодна са статутам, у прэміі таксама могуць удзельнічаць […]
Журы абвясціла поўны спіс Прэміі Анемпадыстава
Журы прэміі за найлепшую кніжную вокладку імя Міхала Анемпадыстава абвяшчае поўны спіс намінантаў 2024 году. Сёлета да ўдзелу ў конкурсе была дапушчана 41 кніга (тры з іх складаюць адну серыю, таму былі заяўлены на разгляд разам). Ацэньваючы працы, пададзеныя на сёлетнюю прэмію, дызайнер і сябра журы Анатоль Лазар падзяліўся сваімі ўражаннямі: “Разумею, […]
У новым падкасце Сяргей Дубавец разглядае альбом забытай экспедыцыі Ластоўскага
Новы выпуск аўтарскага падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргея Дубаўца прысвечаны выданню альбома “Экспэдыцыя Вацлава Ластоўскага 1928 году”, які выйшаў у выдавецтве Skaryna Press у 2024 годзе. Ці сапраўды Вацлаў Ластоўскі ёсць Дэміургам беларускага адраджэння, а краязнаўства стала адным з галоўных штуршкоў да фармавання нацыі? Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple Podacst, Podcast Index і […]





