Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным […]
Author: admin
Літаратура і мастацтва
Газета “Літаратура і мастацтва” Выходзіць з 1932 года. У 1982 годзе газета ўзнагароджана ордэнам Дружбы народаў. Цяперашнія заснавальнікі: Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, грамадскае аб’яднанне “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом “Звязда”». Намеснік дырэктара – галоўны рэдактар Аляксей Іванавіч Чарота. Адрас рэдакцыі: Юрыдычны адрас: 220013, Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10-а.Адрас для карэспандэнцыі: […]
Літаратурная Беларусь
З маніфеста ў №1: “Літаратурная Беларусь” — гэта альтэрнатыва падкантрольнаму штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва”. Гэта фармаванне незалежнай творчай думкі нацыянальнай эліты. Гэта імкненне супрацьстаяць татальнаму замоўчванню вольнага мастацкага слова ў дзяржаўных СМІ. Гэта свабодная трыбуна паэтаў, празаікаў, драматургаў, крытыкаў і чытачоў Беларусі. Гэта напамін аб тым, што Беларусь — і […]
Маладосць
“Маладосць” – беларускі штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс. Арыентаваны ў асноўным на дарослую моладзь. Сярод літаратурна-мастацкіх і грамадска-палітычных часопісаў, якія выдаюцца ў Рэспубліцы Беларусь для розных узроставых груп чытачоў, стаіць паміж часопісамі «Бярозка» (для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту) і “Полымя”. Распаўсюджваецца праз падпіску поштай і продаж у […]
Мінкульт: часопіс беларускай прозы
Літаратурны праект пісьменніка Сяргея Календы. У пачатку 2023 г. выйшаў 6 нумар часопіса. З прадмовы “Мін.культ-уры-ра-ру…”, у №1, 2018: “У сучасным культурным асяродзьдзі не хапае разнастайнай мастацкай прозы, дыскусіяў вакол літаратурнага працэсу, і таму нам усім вельмі неабходны новы, малады і амбітныпраект – такі, як «Мінкульт».Для кожнага такое простае і […]
Полымя: літаратурна-мастацкі часопіс
У 1922—1924 гадах да № 3 (11) — выданне Беларускага кааператыўна-выдавецкага таварыства “Савецкая Беларусь”, у 1924 годзе з № 4 (12) — выданне Дзяржаўнага выдавецтва Беларусі, у 1932—1934 гадах (да № 5) — орган аргкамітэта Саюза савецкіх пісьменнікаў БССР, з 1945 года — Саюза пісьменнікаў Беларусі. У 1932—1941 гадах (да […]
Прайдзісвет: часопіс перакладной літаратуры
Часопіс перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет” — адзін з першых анлайн-часопісаў Беларусі. З анатацыі сайта: “Ці можна знайсці большага Прайдзісвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што […]
ПЭН-Беларусь. Сайт Беларускага ПЭН-Цэнтра
З анатацыі сайта арганізацыі: P.E.N.: Poets (паэты), Essayists (эсэісты), Novelists (навелісты). Першыя літары гэтых слоў супадаюць у многіх еўрапейскіх мовах, а разам складаюць слова pen – асадка. Больш поўная версія: Poets (паэты), Playwrights (драматургі), Editors (рэдактары), Essayists (эсэісты), Novelists (навелісты), а сёння таксама журналісты, гісторыкі, крытыкі, перакладчыкі, сцэнарысты, блогеры, выдаўцы […]
Роднае слова: навукова-метадычны часопіс
Часопіс “Роднае слова” створаны ў 1987 г. як штомесячнае навуковае і метадычнае выданне для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. Пачаў выходзіць у студзені 1988 г. Першапачатковая назва – “Беларуская мова і літаратура ў школе”, у 1992 г. перарэгістраваны як “Роднае слова”. З 1 ліпеня 2001 г. рэдакцыя часопіса дзейнічае самастойна […]
Таўбін – сучасная беларуская паэзія анлайн
Інтэрнэт-часопіс Taubin публікуе беларускую паэзію, пераклады паэзіі з замежных моваў, інтэрв’ю з літаратарскай і актывісцкай супольнасцю, літаратурна-крытычныя артыкулы. Cтатут часопіса Паэзія — гэта прастора любові. Гэта іншае вымярэнне слова, свабоднае ад цэнзуры, розных умоўнасцей і забарон. Мы — свабода ад нянавісці, агрэсіі і любых іншых праяў зла. Мы ― свабода. […]