Літаратурная Беларусь

З маніфеста ў №1: “Літаратурная Беларусь” — гэта альтэрнатыва падкантрольнаму штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва”. Гэта фармаванне незалежнай творчай думкі нацыянальнай эліты. Гэта імкненне супрацьстаяць татальнаму замоўчванню вольнага мастацкага слова ў дзяржаўных СМІ. Гэта свабодная трыбуна паэтаў, празаікаў, драматургаў, крытыкаў і чытачоў Беларусі. Гэта напамін аб тым, што Беларусь — і дзяржаўная, і літаратурная — створана пісьменнікамі, і яна патрабуе іхняй працы і апантанасці. “Літаратурная Беларусь” — новы час чытання.

Праект спачатку выходзіў як літаратурная старонка-дадатак да газет “Наша слова”, “Народная воля”. З ліпеня 2007 года — штомесячны дадатак да тыднёвіка “Новы Час”. Пасля закрыцця, пазбаўлення дзяржрэгістрацыі і ліквідацыі папяровай версіі “Новага Часу” штомесячнік выходзіць у электронным варыянце на сайце “Камунікат”.

Кантакты: litaraturnaja.bielarus@gmail.com

Сачыць за абнаўленнямі можна і на старонцы ў Facebook:

А таксама ў Telegram.

Архіў нумароў штомесячніка за 2007-2023 гг. — тут.