Інтэрнэт-бібліятэка “Камунікат” выпусціла новае электроннае выданне: кнігу філосафа Алеся Анціпенкі “Адвайта Веданта на далоні”. Кніга – вынік рэфлексіі і медытацыі над сутнасцю Адвайта Веданты, рэлігійнага і філасофскага вучэння, якое базуецца на старажытнаіндыйскіх сакральных тэкстах Упанішады.
Author: admin
“Не загаснуць зоркі ў небе”: Валянціна Трыгубовіч чытае Алеся Салаўя
90 год таму ў Мінску пачала стварацца новая арганізацыя: Саюз пісьменнікаў БССР. Мінулыя суполкі былі знесеныя бульдозерам прапагандысцкай машыны, разнастайнасць не віталася, патрабавалася толькі адна афіцыйная лінія літаратуры. Пісьменнікі, якія пазбеглі рэпрэсій пачатку 1930-х, згуртаваліся для выжывання ў страшныя часы.
Пераможцаў “Шуфлядкі” выдадуць у Польшчы
Днямі фестываль інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” абвесціў у сваіх сацыяльных сетках вынікі тэндэру да выдання пераможцаў конкурсу “Шуфлядка”, абвешчанага ў 2022 годзе для тых, хто мае сваю кнігу і хоча яе надрукаваць. Такім чынам, кнігу Эліяш Барт, «Джа. Легенда аб забраным сэрцы» надрукуе выдавецтва Gutenberg Publisher; кнігу Дзяніса Марціновіча «Слюнькоў. Палітычная […]
“Не загаснуць зоркі ў небе”: Алесь Ждановіч чытае Пімена Панчанку
Да 90-годдзя Саюза беларускіх пісьменнікаў творцы з усяго свету зладзілі адмысловы флэшмоб і стварылі паэтычную відэа-хрэстаматыю #незагаснуцьзоркіўнебе. У знак салідарнасці з беларускімі пісьменнікамі актор, тэлевядоўца, блогер Аляксандр Ждановіч (Маляваныч) чытае верш Пімена Панчанкі «Родная мова».
Памёр Мілан Кундэра
На 95-м годзе жыцця памёр французска-чэшскі пісьменнік Мілан Кундэра – адзін з найвялікшых раманістаў XX стагоддзя. У літаратуры дэбютаваў у 1960-я, прымаў актыўны ўдзел у падзеях Пражскай вясны. Яго кнігі былі забароненыя і выняты з усіх бібліятэк Чэхаславакіі, таксама ён не меў права выкладаць на радзіме. У 1975 годзе эміграваў […]
Свята паэзіі і песні “Ракуцёўскае лета” пройдзе 29 ліпеня
У кожнага беларуса ёсць сваё месца сілы, месца, дзе хочацца быць і куды хочацца вяртацца… А ў кожнага творчага чалавека яшчэ ёсць і сваё месца натхнення, дзе прырода і атачэнне спрыяюць нараджэнню геніяльных твораў. Для Максіма Багдановіча такім месцам сілы і паэтычнага ўздыму стала Ракуцёўшчына, невялічкая вёсачка каля Маладзечна.
Агляд парушэнняў моўных правоў у Беларусі з 1 студзеня па 30 чэрвеня 2023 года (BY, ENG, RUS)
Асацыяцыя «Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў» працягвае сачыць за сітуацыяй з беларускай мовай у Беларусі і фіксаваць выпадкі моўнай дыскрымінацыі. У бягучым аглядзе мы абапіраліся на даныя, атрыманыя з адкрытых крыніц, а таксама на вынікі даследаванняў, праведзеных іншымі арганізацыямі і ініцыятывамі цягам пазначанага перыяду. У маі 2023 года Беларускі інстытут стратэгічных […]
Гегель і Платон — новыя выпускі серыі “Галерэя чалавечай думкі”
У продажы з’явіліся новыя выданні серыі “Галерэя чалавечай думкі”. Следам за “Паэтыкай” Арыстотэля на паліцу сталі кніга Георга Гегеля “Вучэнне аб паняцці і філасофская энцыклапедыя” і дыялог Платона “Філеб”. З анатацый: “У адным са сваіх позніх дыялогаў «Філеб», яго аўтар, знакаміты старагрэцкі філосаф Платон (427 — 347 гг. да н. […]
“Не загаснуць зоркі ў небе”: Павал Шаўцоў чытае Максіма Танка
Сёння ў знак салідарнасці з беларускімі пісьменнікамі намеснік старшыні Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі, апякун Беларускай бібліятэкі і музею імя Францішка Скарыны ў Лондане, адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў Згуртавання беларускіх прафесійных работнікаў Брытаніі Павал Шаўцоў чытае верш Максіма Танка «Спатканне».
Ул. Някляеў: “Ніколі не былі мы гэтак самі па сабе, як цяпер”
Днямі ў Польшчы выйшла новая кніга паэзіі Уладзіміра Някляева “Сам”. Кніга дзвюхмоўная: арыгіналы вершаў і паэм з перакладамі. 9 ліпеня (якраз на 77-й дзень народзінаў паэта) у Кракаве на міжнародным фестывалі паэзіі адбылася прэзентацыя кнігі. З гэтай нагоды мы паразмаўлялі з Уладзімірам Някляевым – і не толькі пра паэзію. – […]