Полымя: літаратурна-мастацкі часопіс

У 1922—1924 гадах да № 3 (11) — выданне Беларускага кааператыўна-выдавецкага таварыства “Савецкая Беларусь”, у 1924 годзе з № 4 (12) — выданне Дзяржаўнага выдавецтва Беларусі, у 1932—1934 гадах (да № 5) — орган аргкамітэта Саюза савецкіх пісьменнікаў БССР, з 1945 года — Саюза пісьменнікаў Беларусі. У 1932—1941 гадах (да № 3) выходзіў пад назвай “Полымя рэвалюцыі”. У гады Вялікай Айчыннай вайны выданне часопіса было прыпынена. Адноўлены ў студзені 1945 года.У 1991-2002 г. з’яўляўся органам Саюза пісьменнікаў Беларусі. У 2002—2012 гадах уваходзіў у склад рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і Мастацтва», потым у складзе выдавецкага дома «Звязда». З 2021 года рэдакцыя часопіса ўвайшла ў структуру і штат выдавецтва “Мастацкая літаратура”.

Першыя дзесяць год (да 1932) часопісам кіравала рэдакцыйная калегія, у яе ўваходзілі Змітрок Бядуля, Цішка Гартны, Міхась Зарэцкі, Усевалад Ігнатоўскі, Янка Купала, Якуб Колас, В. Нодэль, А. Сянкевіч, Міхась Чарот і інш.

Галоўныя рэдактары:

Платон Галавач (1932—1933)
Міхась Лынькоў (1933—1941)
Іван Мележ (1941—1945)
Пятрусь Броўка (1945—1948)
Максім Танк (1948—1967)
Павел Кавалёў (1967—1972)
Кастусь Кірэенка (1972—1986)
Сяргей Законнікаў (1986—2002)
Мікола Мятліцкі (2002—2014)
Алесь Бадак (2014—2015)
Алена Мальчэўская (з 2015 як в.а. галоўнага рэдактара, з 2017 — як галоўны рэдактар)
Віктар Шніп (з ліпеня 2021)

Паштовы адрас: Рэспубліка Беларусь, 220004, Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 903
Тэлефон: галоўнага рэдактара — 203-31-12, аддзелаў прозы, паэзіі, крытыкі і літаратуразнаўства — 203-24-87. Падпісныя індэксы: 00471 — індывідуальны льготны; для настаўнікаў 74985 — індывідуальны; 749852 — ведамасны; 00727 — ведамасны льготны; для ўстаноў Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь


E-mail: shnip60@list.ru

Архіў нумароў за 2021-2023 на сайце “Мастацкай літаратуры”

Архіў нумароў за 2007-2018 гг. на сайце “Камунікат”

Архіў нумароў за 1922-1940, 2003-2017 на сайце “Беларуская Палічка”