Прадстаўнікі Інстытута беларускай кнігі расказалі ў сваім тэлеграм-канале, што ў Бібліятэку Кангрэса ЗША была перададзена партыя беларускіх кніг. Спіс перададзеных выданняў выглядае так: 📕 Валянцін Акудовіч “Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым”📘“Міхал Анемпадыстаў. Простыя словы”📙Артур Басак (пры ўдзеле Аліны Длатоўскай) “Беларускія нячысцікі. Лясныя”📕Альгерд Бахарэвіч “Папяровы голем”📘“Бел-чырвона-белы: сцяг, нацыя, ідэнтычнасць”📙Дар’я Бялькевіч “Слёзы на […]
Month: люты, 2025
Актуальны бэстсэллер ад Янушкевіча — перадзаказ
Выдавецтва “Янушкевіч” анансавала выхад 15 сакавіка актуальнага міжнароднага бэстсэллера ў перакладзе на беларускую мову. Гаворка пра раман сатырычны літаратурны трыллер Рэбэкі Кван (Rebecca F. Kuang) “Елаўфэйс”, які пабачыў свет у ЗША ў 2023 годзе. Анатацыя:Афіна Лю — літаратурная зорка, а Джун Хэйвард — літаральна ніхто. Калі Афіна гіне ў выніку […]
Дзяцінства ў Віцебску: кніга ад выпускніка Школы маладога пісьменніка
Пісьменнік і фатограф Аляксандр Веледзімовіч выпусціў электронную кнігу “Цень лета” (“Тень лета”), у якую ўвайшлі тры гісторыі пра дзяцінства ў Віцебску канца 90-х гадоў XX стагоддзя. “Сборы в детский сад под Black Sabbath, апельсиновые жвачки, советские песни, мечты о приставке «Денди», школьные разборки и детский страх быть не таким, как […]
Да 90-годдзя Барадуліна выйшла кніга і адкрыецца выстава
Выдавец Раман Цымбераў выпусціў асобнай кнігай кароткія зацемкі народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна — “Пястачкі. Лірычна-роздумны канспект жыцця…”. А 24 лютага адкрыецца выстава “Жыццё. З такімі хітрымі вачыма…”, прысвечаная 90-годдзю паэта. У кнізе “Пястачкі. Лірычна-роздумны канспект жыцця…” сабраныя кароткія запісы Рыгора Барадуліна, якія раней друкаваліся ў ягоным 11-томным выданні “Дзеннікі і […]
Сярэднявечная ангельская паэма — па-беларуску (перадзаказ)
Выдавецтва “Янушкевіч” анансавала выхад у беларускім перакладзе ананінмнай анегльскай паэмы канца XIV ст. “Сэр Гавейн і Зялёны Рыцар”, якая справядліва лічыцца адной з пярлін сярэднявечнай англійскай літаратуры. Ідзе папярэдні заказ, а старт продажаў запланаваны на 7 сакавіка. Паэма шматкроць перакладалася не толькі на сучасную ангельскую, але і на іншыя еўрапейскія […]
“У кожнага свой Купала!” — мастацкая выстава ў Менску
Выстава пад назвай “У кожнага свой Купала!” адкрылася напрыканцы студзеня ў Літаратурным музеі Янкі Купалы. Яна прымеркавана да 100-годдзя надання Янку Купалу звання Народнага паэта Беларусі, паведамляе Reformby.org. Для часовай экспазіцыі, якая распачынае юбілейны год, выбрана 11 жывапісных твораў і 6 скульптур, створаных рознымі аўтарамі ў розны час. Сярод іх […]
Пачаўся продаж рамана Брэдберы па-беларуску
Як раней анансавала выдавецтва “Янушкевіч”, з 18 лютага стартавалі продажы рамана Рэя Брэдберы “Марсіянскія хронікі”. Першае беларускае выданне “Марсіянскіх хронік” запрашае чытачоў адкрыць для сябе будучыню вачыма Брэдберы, якая падаецца адначасова далёкай і неверагодна знаёмай. У свеце пустынных марсіянскіх краявідаў і крохкіх чалавечых калоній Брэдберы па-майстэрску задаецца пытаннем: што адбудзецца, […]
Зборнік вершаў Фрыдрыха Самотнага выйшаў лацінкай
У выдавецтве hochroth Minsk выйшла новая кніга — паэтычная складанка паэта, музыкі і перформера Фрыдрыха Самотнага з назвай “Śviata žyćcia”. У кнігу пераважна ўвайшлі творы напісаныя ў 2022 годзе. “Гэта першы для нас досвед кнігі, набранай беларускай лацінкай. І тут вялікая падзяка рэдактарцы, Наталлі Русецкай, за скрупулёзную працу”, — зазначае […]
Кніга прозы Арлова выйшла на польскай мове
Польскі Дзяржаўны выдавецкі інстытут (Państwowy Instytut Wydawniczy — PIW) выпусціў з друку кнігу Уладзімера Арлова “Танцы над горадам. Тры аповесці” ў перакладзе на польскую мову Богдана Задуры (Bohdan Zadura), піша Kamunikat.org. З анатацыі на сайце выдавецтва: “Танцы над горадам” — адна з самых прыгожых і хвалюючых кніг пра дваістую прыроду рэчаіснасці і […]
Зборнік студэнцкіх эсэ пра пратэсты, затрыманні і эміграцыю
Выдавецтва Skaryna Press выдала зборнік студэнцкіх эсэ “Няскоранае пакаленне. Галасы беларускай моладзі 2020-га”. Кніга выйшла ў дзвюх моўных версіях, апроч беларускай, яшчэ і па-ангельску — The Unbroken Generation. Youth Voices of Belarus 2020. Рэдактарамі выступілі прафесарка Алены Карасцялёва і прафесар Віктар Шадурскі. Кніга таксама распаўсюджваецца задарма ў фармаце PDF. “Аповеды […]