Выдавец Раман Цымбераў выпусціў кнігу нататак і ўспамінаў Адама Глобуса пра беларускага класіка Уладзіміра Караткевіча. Навінка мае назву “Наш сусед Караткевіч”. З анатацыі: У кожнага народа ёсць свой вялікі пісьменнік, ёсць свае класікі літаратуры, ёсць паэты, якім дзяржава ставіць помнікі і ў гонар якіх называе вуліцы і станцыі метро, а […]
Month: люты, 2025
Баршчэўскі пераклаў “Энэіду” Вергілія
Выдавец Раман Цымбераў паведаміў у сацсетках, што з 8 лютага ў продаж паступіць першы том “Энэіды” Вергілія, у які ўвойдуць кнігі з першай па шостую. Перакладчык класічнага старажытнарымскага эпасу — Лявон Баршчэўскі. За апошні час выйшаў шэраг старажытных эпасаў у перакладах паліглота Лявона Баршчэўскага — старажытнагрэцкая паэма Гамера “Іліяда”, месапатамскі […]
Акадэмічнае выданне замоў з перакладам на ангельскую
У серыі “Фальклорныя скарбы Беларусі” ад выдавецтва “Беларуская навука” выйшла кніга беларускіх замоваў з пераказам на расейскую і перакладам на ангельскую мову “Вадзіца-царыца, усяму свету памачніца”. Выданне ілюстраванае выцінанкамі і мае гукавыя прыклады асобных тэкстаў, зробленыя ўкладальніцай у розных раёнах Беларусі і размешчаныя на YouTube-канале. У выданне ўключаны тэксты замоў […]
Gutenberg: пераклад амерыканскай набілянткі і дэбют беларуса
Выдавецтва Gutenberg анансавала выхад дзвюх кніжак у лютым: арыгінальнага дэтэктыўна-містычнага рамана Аляксандра Карнаўха “Халодныя землі” і перакладнога рамана першай жанчыны-лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі па літаратуры Пэрл Бак “Вецер з Усходу, Вецер з Захаду”. 18 лютага мае выйсці раман амерыканскай пісьменніцы, лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі Пэрл Бак. Кнігу “Вецер з Усходу, Вецер з […]
Новы раман Андрэя Федарэнкі пра кінаіндустрыю
Фонд “Камунікат” выдаў новы раман Андрэя Федарэнкі “Сцэнарыст”. Кнігу ўжо можна замовіць на сайце Kamunikat.shop, а першая прэзентацыя выдання чытачам адбудзецца 15 лютага ў Вільні падчас Міжнароднага паэтычнага фестывалю “Вершы на асфальце”, дзе “Камунікат” будзе анансаваць свае новыя выданні. Дызайн вокладкі зрабіў мастак Артур Вакараў. Раман Андрэя Федарэнкі “Сцэнарыст” працягвае тэму аналізу прыроды творчасці, пачатую […]
Неўзабаве мае з’явіцца новая Мама Му
У сацсетках выдавецтва Koska пасля працяглай паўзы з’явіўся анонс кніжнай навінкі. Гаворка пра кнігу Юі Вісландэр і Свэна Нурдквіста ”Мама Му сумуе” са славутай дзіцячай серыі пра карову і Крумкача. “Зусім новая кніга Юі Вісландэр і Свэна Нурдквіста ”Мама Му сумуе” атрымала ў гэтым годзе ўзнагароду Adlibris як найлепшая дзіцячая […]
У Польшчы перавыдаюць успаміны Ларысы Геніюш
Фонд “Камунікат” і Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку перавыдаюць успаміны паэткі Ларысы Геніюш, якія раней выходзілі з назвай “Споведзь”. Новае выданне будзе называцца “Птушкі бяз гнёздаў”. Кнігу можна проста цяпер замовіць са зніжкай на сайце Kamunikat.shop! Высылка пачнецца пасля 16 лютага. Кніга таксама выходзіла на некалькіх мовах і пад рознымі загалоўкамі — у […]
Выйшаў дэбютны зборнік паэзіі Іллі Кульбіцкага
У выдавецтве Skaryna Press выйшла дэбютная кніга паэта Іллі Кульбіцкага “Хроніка адмаўлення пустаты”, у якую ўвайшлі вершы і паэмы, напісаныя ў 2017–2024 гадах. Паводле анатацыі, зборнік складаюць тэксты рознага кшталту — ад хронікі грамадскіх падзей і замалёвак з натуры да сатыры, міфатворчасці і гарадскога фэнтэзі — аб’яднаныя адной мэтай: знайсці […]
Чатыры дні паэзіі і музыкі: у Вільні пройдзе паэтычны фестываль “Вершы на асфальце”
13-16 лютага Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў ладзіць у Вільні маштабны літаратурны форум. На Міжнародны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова з’едуцца музыкі, выдаўцы, кнігараспаўсюднікі, але перш за ўсё — паэты і перакладчыкі, якія прэзентуюць плён сваёй працы за мінулы год. 13 лютага ў супрацы з Vilnius UNESCO literatūros […]
Беларусы сярод стыпендыятаў прэзідэнта Беластока
У спіс 30 стыпендыятаў прэзідэнта горада Беластока (Польшча) у галіне мастацкай творчасці трапілі беларусы — прадстаўнікі беларускай меншасці Падляшша і дыяспары, пра гэта расказалі на старонцы Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку. Такім чынам, на ўзбагачэнне літаратурнай і інтэлектуальнай прасторы ў 2025 годзе будуць працаваць: аўтарка кніг “Бежанства 1915 года: забытыя […]