Прадстаўнікі Інстытута беларускай кнігі расказалі ў сваім тэлеграм-канале, што ў Бібліятэку Кангрэса ЗША была перададзена партыя беларускіх кніг.
Спіс перададзеных выданняў выглядае так:
📕 Валянцін Акудовіч “Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым”
📘“Міхал Анемпадыстаў. Простыя словы”
📙Артур Басак (пры ўдзеле Аліны Длатоўскай) “Беларускія нячысцікі. Лясныя”
📕Альгерд Бахарэвіч “Папяровы голем”
📘“Бел-чырвона-белы: сцяг, нацыя, ідэнтычнасць”
📙Дар’я Бялькевіч “Слёзы на вецер”
📕Ева Вежнавец “Па што ідзеш, воўча?”
📘Наталка Кучмель “Залатое”
📙Уладзь Лянкевіч “70% вады”
📕Саша Філіпенка “Былы сын”
📘Андрэй Хадановіч “Дзікае паляванне караля Стаха” (вершы да оперы)
📙Надзея Ясмінска і Кацярына Дубовік “Як Меша знайшоў хвост”



У Інстутуце беларускай кнігі кажуць, што выданні былі сабраныя на дабрачыннай аснове — закупленыя за ўласныя сродкі ці прынятыя ў дарунак ад прыватных асобаў.
Так, Інстытут дзякуй сярод іншага суполцы “Prostyja slovy. Kniha pra Michala Aniempadystava” і асабіста Іяланце Кільян, Веры Дзядок і Аляксандры Дварэцкай за кнігу пра Міхала Анемпадыстава.