Month: люты, 2025

Фэнтэзі ад Маргарыты Латышкевіч — перадзаказ

Выдавецтва “Тэхналогія” анансавала выхад кнігай фэнтэзійнага рамана Маргарыты Латышкевіч “Век людзей”, які раней друкаваўся ў часопісе “Маладосць”. Перадзамовіць выданне можна са зніжкай праз сайт выдавецтва. Пад адной вокладкай аўтарства Ірыны Андрэевай сабраныя ўсе чатыры часткі з вугераўскага эпасу, які ўяўляе сабой самабытны сплаў фэнтэзі і беларускай міфалогіі. Анатацыя:“У свеце Вугеры […]

“Пфляўмбаўм” анансуе выхад літоўскага бэстсэллера

Выдавецтва “Пфляўмбаўм”, якое цяпер удзельнічае ў Віленскім кніжным кірмашы, падзялілася ў сацсетках інфармацыяй, што плануе выдаць раман “Любімыя косткі” літоўскай аўтаркі Катрыны Зіле. Праца над перакладам ужо вядзецца. “Толькі што пазнаёміліся з нашай новай аўтаркай — Катрынай Зіле, якая завітала на наш стэнд. Мы ўжо працуем над перакладам яе бэстсэлера «Любімыя […]

Павел Капанскі: Часам словы хочацца затрымаць і не аддаваць

Напрыканцы мінулага года свет пабачыла дэбютная кніга вершаў Паўла Капанскага “Акрамя”. Паэт і перформер Артур Камароўскі пагутарыў з аўтарам спецыяльна для інтэрнэт часопіса “TAUBIN”. Падаем гэтае інтэрв’ю цалкам. А. К.: Давай пачнём з такога пытання. Акрамя – чаго альбо каго? што ты пакінуў у мінулым ці прыхаваў на будучыню? ці гэта больш […]

Новы нумар “Літаратурнай Беларусі” — чытаць

Выйшаў лютаўскі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь”, у якім чытачы знойдуць прозу Стасі Наркевіч, Лявона Валасюка і Янкі Трацяка, успаміны Валянціка Дубатоўкі, вершы Міколы Канановіча, крытыку на раман Язэпа Гніла і многае іншае. Прапануем азнаёміцца ў поўным ЗМЕСТАМ выпуску: АСОБЫ: успамін Валянціна ДУБАТОЎКІ “Незвычайнае знаёмства” пра сустрэчу з Яўстахам САПЕГАМЮБІЛЕЙ: 100 гадоў […]

Беларус у Польшчы экранізуе Караткевіча

Рэжысёр з Беларусі Аляксей Раковіч пачаў працу над праектам “Дзікае паляванне караля Стаха”. Кіно атрымала грашовую падтрымку ад Польскага інстытута кінамастацтва, піша Тарас Тарналіцкі на “Еўрарадыё”. Мяркуючы са справаздачы, у праекта вытворчы бюджэт 90 тысяч злотых, а Польскі інстытут дафінансуе яго яшчэ на 40 тысяч злотых. Сцэнарыстамі фільма пазначаныя Аляксей Раковіч, […]

Пачынаецца новы сезон Прэміі Гедройця

Арганізатары Прэміі Гедройця, якой ганаруецца найлепшая беларуская празаічная кніга, абвяшчаюць старт новага — чатырнаццатага — сезону і пачатак збору заявак на ўдзел. Хто можа намінаваць? Аўтары і аўтаркі, выдавецтвы, творчыя аб’яднанні, культурніцкія інстытуцыі, літаратурныя СМІ, сябры журы і аргкамітэт. Што новага? З гэтага года намінаваць на прэмію можна аўдыякнігі, якія […]

Перавыдалі “Хатынскую аповесць” Адамовіча

Выдавецтва “Папуры” перавыдала дзве класічныя аповесці Алеся Адамовіча пад адной вокладкай. У кнігу ўвайшлі творы “Хатынская аповесць” і “Нямко”. У “Хатынскай аповесці” (1972 год) майстар ваеннай прозы Алесь Адамовіч перадае эмацыйны напал падзей часу вайны, невыносны боль беларускіх жанчын і дзяцей, якія намагаюцца адшукаць словы, адэкватныя перажытаму імі. Разам з […]

Выйшла анталогія вершаў пра Вільню. Сустрэча з Дубаўцом

У выдавецтве “Логвінаў” выйшла кніга “Вільня. Анталёгія беларускай паэзіі XX стагодзьдзя”, якую ўклаў пісьменнік і журналіст Сяргей Дубавец. Першага сакавіка адбудзецца аўтарская сустрэча, дзе можна будзе таксама набыць ягоныя кнігі “Занзібар. Сталеньне маладой душы“ і “Стагодзьдзе НН“. “Ад пачатку дзён Вільня была галоўным горадам для продкаў сучасных беларусаў, цэнтрам усяго […]

З’явіўся сайт з электроннымі беларускімі кнігамі

21 лютага, у Дзень роднай мовы пачаў працу рэсурс “Новыя беларускія кнігі і творы – Найноўшая проза: традыцыя, эксперыменты, пошукі”, які ўяўляе сабой бібліятэку электронных кніг у вольным доступе. У прыярытэце пры размяшчэнні будуць творы, якія не маюць папяровага варыянта, адносна новыя і адрэдагаваныя. “…Было, у пошуках нечага знаходзіліся недзе […]

Зборнік новых п’ес Сяргея Кавалёва ўжо ў продажы

Фонд “Камунікат” выдаў кнігай новыя п’есы вядомага драматурга Сяргея Кавалёва. Зборнік мае назву “Камедыя Юдзіфі”, піша “Рэформ”. У кнігу ўвайшлі Сяргея Кавалёва, напісаныя цягам 2016—2020 у розных жанрах: гістарычная драма, філасофская камедыя, містычны дэтэктыў, гарадское фэнтэзі, казка-прыпавесць. Верны свайму герменеўтычнаму метаду, драматург плённа выкарыстоўвае ў сваіх п’есах матывы і сюжэты беларускай […]