У выдавецтве hochroth Minsk выйшла новая кніга — паэтычная складанка паэта, музыкі і перформера Фрыдрыха Самотнага з назвай “Śviata žyćcia”. У кнігу пераважна ўвайшлі творы напісаныя ў 2022 годзе.
“Гэта першы для нас досвед кнігі, набранай беларускай лацінкай. І тут вялікая падзяка рэдактарцы, Наталлі Русецкай, за скрупулёзную працу”, — зазначае выдавец Дзмітры Строцаў і віншуе аўтара ды чытачоў з новай кнігай.
Ілюстрацыю для кнігі намалявала Ірына Зданевіч.

Зборнік ужо можна замаўляць на сайце выдавецтва Minsk.hochroth.eu.
Фрыдрых Самотны паходзіць з Магілёва, больш вядомы як музыка (гурты Masque Noir, Dead Frank, MadMenDuo і іншыя). Аўтар зборніка паэзіі “Начныя гульні” (2021, “Галіяфы”). З 2022 году жыве па-за Беларуссю.
Паслухаць вершы ў жывым выкананні аўтара і знайсці дададковую інфармацыю можна тут: linktr.ee/frydrychsamotny.