Выдавецтва Skaryna Press выдала зборнік студэнцкіх эсэ “Няскоранае пакаленне. Галасы беларускай моладзі 2020-га”. Кніга выйшла ў дзвюх моўных версіях, апроч беларускай, яшчэ і па-ангельску — The Unbroken Generation. Youth Voices of Belarus 2020.
Рэдактарамі выступілі прафесарка Алены Карасцялёва і прафесар Віктар Шадурскі. Кніга таксама распаўсюджваецца задарма ў фармаце PDF.
“Аповеды студэнтаў пра тое, як з імі абыходзіліся прадстаў нікі беларускай дзяржавы, — кранальныя, пераканаўчыя і, часам, напісаны з гумарам. Гэты зборнік эсэ дае нам аўтэнтычнае і асабістае разуменне зламаных надзей аднаго пакалення, аднак аўтары ніколі не трацяць надзею. Іх рашучасць бачыць змены ў сваёй роднай краіне застаецца нязломнай на працягу ўсяго часу. У гэтым сэнсе яны — „няскораныя“. Такія сведчанні пра падзеі 2020 года немагчыма знайсці дзе-небудзь яшчэ. Гэта важная кніга”, — піша пра кнігу доктар Пол Хансберы з Уорыкскага ўніверсітэта.
Анатацыя:
Гэты зборнік складаецца з 25 эсэ студэнтаў, якія сведчаць пра іхны досвед пратэстаў, затрыманні, катаванні і вымушаную эміграцыі. Ён — надзённы адказ на вострую патрэбу ў даступных наратывах пра натхняльныя і трагічныя дні пратэстаў, траўмы і развагі пра дэмакратычную будучыню Беларусі.
Аўтары і аўтаркі сведчаць пра мірны характар змагання беларускага народа за дэмакратыю. Кніга — магутны напамін пра рэчаіснасць, якую імкнуцца сцерці ці сказіць. Яна дае голас моладзі, якая брала ўдзел у падзеях 2020 году. Гэтыя гісторыі стануць важным і цікавым рэсурсам для даследчыкаў, мастакоў, актывістаў і палітыкаў. Яны будуць натхняць і ўмацоўваць надзею як у Беларусі, так і па-за яе межамі, на дэмакратычную будучыню краіны.
Купіць кнігу або спампаваць электронную версію праз сайт выдавецтва skarynapress.com. Ангельская версія — тут.
Кніга выдадзена Skaryna Press пры падтрымцы Warwick Ukraine-Belarus (WUB) Hub.