Новы том даследаванняў беларускай літаратуры ад Мікалая Хаўстовіча

У выдавецтве Варшаўскага ўніверсітэта выйшаў дванаццаты том з серыі “Даследаванні і матэрыялы” прафесара Кафедры Беларусістыкі Мікалая Хаўстовіча.

Чарговы том “Даследаванняў і матэрыялаў” працягвае шэраг аўтарскіх выданняў, прысвечаных гісторыі беларускай літаратуры ад XVIII да пачатку XX стагоддзя, якія выходзяць з 2014 году.

“Сардэчна віншуем аўтара і зычым плёну ў далейшай працы!” — падзяліліся навіной у сацсетках Кафедры Беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта.