16—20 кастрычніка ў польскім Уроцлаве пройдзе XII Фестываль незалежнай беларускай культуры. У праграме сярод экскурсій, спектакляў, музычных выступаў, дыскусій знайшлося годнае месца для літаратуры. Сярод гасцей Уладзімір Някляеў, Наста Кудасава і Ева Вежнавец. На пяты дзень фестывалю ў нядзелю 20 кастрычніка з 11 гадзіны будзе працаваць кніжны кірмаш і буккросінг, […]
Month: Кастрычнік, 2024
Выдавецтву Gutenberg далі прэмію ў намінацыі “Арт-бізнэс”
Выдавецтва Gutenberg, якім кіруе Валянціна Андрэева, адзначылі прэміяй для бізнэсу беларусаў за мяжой Free Belarus Business Award (FBBA) у намінацыі “Арт-бізнэс”. Выдавецтва Gutenberg, заснаванае беларусамі ў Польшчы — гэта культурніцкая ініцыятыва, накіраваная на падтрымку беларускай мовы і мастацтва ва ўмовах цэнзуры і рэпрэсій у Беларусі. Gutenberg выдае кнігі і настольныя […]
Новая аўдыякніга паводле аповесці Васіля Быкава
Каманда ініцыятывы Audiobooks.by агучыла ўжо шостую кнігу Васіля Быкава. Гэтым разам выйшла аповесць “Воўчая зграя”, якую пісьменніка напісаў у 1974 годзе. Адвечная тэма выбару ў складаных умовах акупаванай тэрыторыі і партызанскай барацьбы. Гісторыя пра чалавечыя лёсы, пра жыццёвы выбар, пра выратаванне маленькага чалавека. Галоўны герой аповесці падчас ваенных дзеянняў вырываецца […]
На “Бардаўскай восені” — прэмія Анемпадыстава і выступ Някляева
Сёлета на 29-м фестывалі бардаўскай і аўтарскай песні “Бардаўская восень”, які пройдзе ў Бельску-Падляскім, Беластоку і Гайнаўцы, у праграме заяўлена некалькі мерапрыемстваў, звязаных з літаратурай. 25 кастрычніка асноўная праграма пачнецца ў 18:00 у Бельскім Доме Культуры, дзе наведнікаў чакаюць:● Прэзентацыя праекту Уладзіміра Някляева “Без Айчыны” з удзелам Дзмітрыя Дуганава (хэндпан) […]
У музеі Коласа экспазіцыя, прысвечаная Драздовічу
11 кастрычніка ў 17 гадзін у музеі Якуба Коласа пачне сваю працу часовая экспазіцыя “Космас – наш!”, прысвечаная творчасці Язэпа Драздовіча. Феномен Язэпа Драздовіча — гэта неверагоднае спалучэнне ў адной асобе вялікай колькасці рознабаковых талентаў і схільнасцяў. Язэп Драздовіч стаў першым беларускім мастаком, які звярнуўся да тэмы космасу ў сваёй […]
Доўгі спіс прэміі за найлепшы дызайн вокладкі
Журы прэміі Анемпадыстава за 2023 год абвясціла доўгі спіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду, мэта якой – уганараваць найлепшыя дызайнерскія рашэнні кніжных вокладак году. У поўны спіс прэміі трапілі 37 вокладак, з якіх у доўгі спіс журы выбрала 19 намінантаў. Механізм галасавання рэйтынгавы, гэта значыць, што сябры журы ацэньвалі кожную вокладку паводле […]
Уласенка выпусціў электронную кнігу кароткай прозы
Малады пісьменнік Антось Уласенка сабраў пад адной вокладкай сваю кароткую прозу. Вынікам сталася электронная кніга “Рунь дасонечных зярнятаў”, якую можна спампаваць з адмысловага рэсурсу Smashwords.com. “У гэтым зборніку мікрапрозы сабраныя невялікія — ад колькіх дзясяткаў да колькіх сотняў словаў — мастацкія тэксты. Тут няма адзінае тэмы або стылю — перад […]
Вільня: Арлоў з лекцыяй пра ролю жанчын у нашай гісторыі
11 кастрычніка ў Вільні пройдзе сустрэча з пісьменнікам і папулярызатарам гісторыі Уладзімірам Арловым, на якой ён прачытае лекцыю “Ад Рагнеды да Ларысы Геніюш: роля жанчын у гісторыі Беларусі”. Падчас лекцыі вы даведаеся пра асветніцу і мецэнатку Еўфрасінню Полацкую, пра Сафію Полацкую, каралеву Даніі, правы жанчын у Вялікім Княстве Літоўскім, пісьменніцу […]
Адрадзілі прэмію “За Свабоду думкі” імя Васіля Быкава
Пасля пяцігадовага перапынку ў год 100-годдзя пісьменніка з ініцыятывы Аляксандра Мілінкевіча адрадзілі прэмію імя Васіля Быкава “За Свабоду думкі” . Першымі лаўрэатамі прэміі сталі музыкі гурта Naviband Ксенія Жук і Арцём Лук’яненка, паведамляе “Радыё Свабода”. Канцлер Вольнага беларускага ўніверсітэта Аляксандар Мілінкевіч падчас цырымоніі расказаў, што ў 2006 годзе ён атрымаў прэмію Еўрапарламенту імя Андрэя Сахарава […]
Мемуары Акудовіча выпусцілі ў аўдыяфармаце
У выдавецкай серыі “Кнігі бяз літар” ад фонду “Камунікат” выйшла новая аўдыякніга — “Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым” Валянціна Акудовіча. Кніга носіць падзагаловак “Хронікі беларускага інтэлектуала” і ўяўляе сабой успаміны пісьменніка і філосафа. “Гэтая кніга шмат пра што і пра каго, але найперш яна пра стваральнікаў… Пра тых хто дабрахоць падняў […]