Бібліятэка імя Францыска Скарыны ў Лондане і Англа-беларускае таварыства арганізоўваюць 25 кастрычніка вечар прысвечаны памяці расстраляных у 1937 годзе паэтаў і забытым паэткам.
29 кастрычніка 1937 года за адну ноч савецкія ўлады знішчылі больш за 140 беларускіх культурных і грамадскіх дзеячаў, у тым ліку дваццаць два паэты і пісьменнікі. Беларусы ўсяго свету штогод збіраюцца, каб успомніць расстраляных паэтаў і агучыць іх паэзію.
Арганізатары вечара ў Лондане сёлета вырашылі гэтую традыцыю пашырыць і ўключыць іншых літаратараў, перадусім жанчын, якія загінулі ў сталінскіх чыстках ці іхныя галасы былі заглушаны. Упершыню гэтыя галасы маюць прагучаць і на ангельскай мове. Сярод іх паэтка Ганна Брэская, якая памерла каля 1936 году пасля расстрэлу мужа; паэтка і дзяячка Валянціна Казлоўская, расстраляная ў 1938 году; паэткі Наталля Вішнеўская і Яніна Германовіч, якія таксама былі жонкамі расстраляных паэтаў (і ўрэшце перасталі пісаць з-за страху судовага пераследу), а таксама самай вядомай з іх Яўгенія Пфляўмбаўм, якая пісала ў шуфляду.
Прадставіць і прачытае свае пераклады беларуска-амерыканская паэтка Лена Зыцінскі, якая працуе над перакладам усіх гэтых галасоў на ангельскую мову. Адбудзецца і традыцыйны канцэрт на беларускай мове ад прадстаўнікоў грамадскасці.