Невялікі тур пісьменніка і папулярызатара гісторыі Уладзіміра Арлова па Германіі і Скандынавіі пройдзе з 13 па 17 кастрычніка. Разам з кіраўніком Фонду Kamunikat.org Яраславам Іванюком пісьменнік наведае Берлін, Стакгольм, Осла і Капенгаген з творчымі вечарынамі пад назвай “Беларусь, якую мы ўзялі з сабой…”
Гасцей гэтых сустрэчаў чакае:
- Дыскусія: Ці дапаможа еўрапейская гісторыя Беларусі ўвайсці ў еўрапейскую будучыню?
- Прэзентацыя кніг Уладзіміра Арлова: “Ад Еўфрасінні, ад Скарыны”, “Імёны свабоды”, “Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча”, “Ордэн Белай Мышы” і шэрагу іншых
- аповед пра Kamunikat.org – найбуйнейшаю беларускаю інтэрнэт-бібліятэку ў свеце
- Кніжны кірмаш з кнігамі выдадзенымі Фондам Kamunikat.org і іншымі незалежнымі беларускімі выдавецтвамі
- Аўтограф-сэсія
Стакгольм
📍Кнігарня Interbok, Hantverkargatan 32, Stockholm
🗓 13 кастрычніка, 18:00
https://fb.me/e/fW7HM0eDj
Осла
🗓 15 кастрычніка, 18.00-19.30
📍Litteraturhuset Oslo, sal Kverneland
https://fb.me/e/7eVVFfO9P
Капенгаген
🗓 17 кастрычніка, 18.00
📍https://fb.me/e/53AGJzOFj
PRADMOVA (Берлін)
🗓 19 кастрычніка, субота, пляцоўка А, 16.30-17.00
📍 Hotel Continental – Art Space in Exile • Elsenstraße 87
На заканчэнне літаратурнага туру 20 кастрычніка сустрэча “Беларусь, якую мы ўзялі з сабой…” пройдзе ў польскім горадзе Познань.
Познань
🗓 20 кастрычніка, 14.00
📍Przystanek Pireus, Głogowska 35, Poznań
https://fb.me/e/2mx2DasZS