Абвешчаны збор на дзіцячы кніжны фэст у Варшаве

Сяржук Доўгушаў, Фундацыя “Дом творцаў” і тэатральны калектыў “Пуговицы” плануюць 1 снежня правесці ў Варшаве вялікі беларускі фестываль дзяцінства і кнігі. Для таго, каб усе планы здзейсніць, арганізатары ладзяць краўдфандынгавы збор на пляцоўцы Gronka.org.

У рамках фестывалю для дзяцей і бацькоў плануецца багатая праграма:

Тэатральная пляцоўка. Роставыя лялькі, беларускія тэатральныя калектывы і лялечныя тэатры, якія прыедуць з Кракаву і Беластоку.

Кніжная пляцоўка. Тэатральна-музычная прэзентацыя “Дзіцячага спеўніка” Антона Грыневіча. Казачныя гісторыі ў выкананні вядомага Маляваныча інш.

Мастацкая пляцоўка. Розныя майстар-класы, выставы карцін, перформансы, інсталяцыі, сувенірны кірмаш і інш.

Кулінарная пляцоўка. Ежа, напоі, рознае смакоцце.

А таксама абаяцаюць шмат сюрпрызаў, падарункаў, новых сяброў, фотазоны, выдатны настрой і модныя сэлфі!

Падтрымаць данатам ад 10 еўра можна на адмысловай старонцы. Сродкі пойдуць на ганарары артыстам, арэнду апаратуры, транспартныя выдаткі ды закупку дадатковых матэрыялаў.