Беларускія акторы Ігар Сігоў, Святлана Зелянкоўская, Аляксандр Ждановіч, рэжысёр Уладзімір Ушакоў і драматург Дзіяна Балыка анансавалі новы сумесны тэатральны праект у Варшаве — стварэнне прытчы-казкі для дарослых паводле апавядання “Ордэн белай мышы” Уладзіміра Арлова. Да каманды, якая распачынае працу над пастаноўкай, таксама далучыліся Раман Арлоў (кампазітар) і Аляксандр Образаў (прадусар). […]
Month: жнівень, 2024
“Новая зямля” як аповед пра страчаны рай — выпуск падкасту “Спіс на лета”
У новым выпуску літаратурнага падкасту “Спіс на лета” ад праекту wir.by кандыдатка філалагічных навук Марына Казлоўская і паэтка Дар’я Бялькевіч размаўляюць пра паэмы Якуба Коласа і спрабуюць разабрацца, чаму “Новая зямля” і “Сымон-музыка” зрабіліся культавымі і важнымі творамі беларускай літаратуры. “Новая зямля” — гэта паэма, у якой Якуб Колас апісвае гарманічнае прыгожае жыццё і […]
Жыбуль расказаў пра мёртвыя дрэвы, дзіцячыя страхі, сны і абдрукоўкі
Новым госцем падкасту “Адкуль бяруцца кнігі” ад праекту litradio.link стаў паэт, архівіст, даследчык Віктар Жыбуль. Паэт дзеліцца сваімі асабістымі перажываннямі ды ўспамінамі з дзяцінства, а таксама творчымі метадамі. “Паэзія Віктара Жыбуля — гратэскны парадаксальны свет, сплецены са сноў, алегорый і страшных дзіцячых фантазій. Іранічныя, на першы погляд, вершы дапамагаюць аўтару […]
Дарогі палескага вандроўніка
Леанід Галубовіч і Лявон Валасюк уклалі кнігу ўспамінаў, эсэ, прысвячэнняў, вершаў і прозы пра Міколу Купрэева. Кніга з назвай “Вандроўнік. Дарогамі Міколы Купрэева” выйшла друкам у выдавецтве Рамана Цымберава. Кніга прысвечана памяці Міколы Купрэева (1937–2004), таленавітага беларускага пісьменніка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова. Праз успаміны і згадкі родных, сяброў, […]
Выйшлі шыкоўныя выданні пра беларускіх нячысцікаў
Выдавецтва “Папуры” паступова здзяйсняе абвешчаныя раней планы па выданні беларускамоўных кніг. 9 жніўня пачаўся продаж дзвюх кніг аўтара і ілюстратара Артура Басака “Беларускія нячысцікі. Лясныя” і “Беларускі нячысцікі. Водныя і балотныя”. “Падарункавыя выданні дзённікаў дасведчанага нячысціказнаўцы. У кніг тканкавы карэньчык, залатое і срэбнае цісненне на вокладках. Надрукаваны ў Кітаі, выглядаюць проста шыкоўна. […]
З’явілася аўдыякніга пра жыццё Менску ўзору 2022 году
На сайце ініцыятывы Audiobooks.by, якая займаецца выданнем аўдыякніг, выйшла навінка — “Забойства на вуліцы Макаёнка”. Аўтарам пазначаны Клёк Штучны. Кніга публікуецца ўпершыню, эксклюзіўна ў аўдыяфармаце. Агучыла твор Крысціна Дробыш. З анатацыі: У задушлівым, прыціснутым рэпрэсіямі Менску ўзору 2022-га года, з пустымі афішнымі тумбамі і поўнымі аўтазакамі, закрытую суполку – Гільдыю […]
Імёны намінантаў на Прэмію Гедройця 2024
Арганізатары Прэміі Гедройця, якая выдаецца за найлепшую празаічную кнігу, абвясцілі поўны спіс намінантаў 2024 года. Пасля разгляду журы ў яго ўвайшло 14 пазіцый. «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым» – Валянцін Акудовіч, выдавецтва «Логвінаў», 2023 «Пастэга» – Яўген Аснарэўскі, выдавецтва «Выдавецкія рашэнні», 2023 «Джа: Легенда аб забраным сэрцы» – Эліяш Барт, выдавецтва […]
Аўдыякніга з тэкстамі пра літаратуру Алеся Бяляцкага
У межах праекту “Кнігі без літар” беластоцкага фонду Kamunikat выйшла новая аўдыякніга — “Асвечаныя беларушчынай” літаратара, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, праваабаронца і палітвязня Алеся Бяляцкага. Агучвае кнігу Зміцер Бартосік, музыка Аляксандра Ясінскага. “Гэтую кнігу — піша ва уступе (“Іншадумства ў літаратуры”) да папяровага выдання Паліна Сцепаненка, — Алесь Бяляцкі планаваў выдаць да […]
На Случчыне знайшлі магілу паэта-маладнякоўца
У вёсцы Нявязцы Слуцкага раёну, па ўсім відаць, была знойдзена магіла паэта, сябра літаратурнага аб’яднання “Маладняк” Апанаса Атавы. Такой навіной падзялілася ў фэйсбуку гісторык і архівістка Наталля Гардзіенка, спасылаючыся на вынікі палявых росшукаў, якія здзейснілі ейныя сваякі. Канановіч Апанас Майсеевіч, які карыстаўся творчым псеўданімам Апанас Атава, нарадзіўся 8 (21) траўня […]
Новая кніжка для самых маленькіх пра веру ў сябе
У выдавецтве “Папуры” выйшла новая кніжка для дзяцей ад Святланы Рабавай. Кніга, галоўным героем якой стала лісянё, называецца “Вер ў сябе”. Праілюстравала кнігу мастачка Юлія Шчыгал. “Вер у сябе!” — фраза, якую Лісянё кажа самому сабе, але здаецца, быццам яе чуе ўвесь свет. І не проста чуе, але і адгукаецца, […]