Новая кніжка для самых маленькіх пра веру ў сябе

У выдавецтве “Папуры” выйшла новая кніжка для дзяцей ад Святланы Рабавай. Кніга, галоўным героем якой стала лісянё, называецца “Вер ў сябе”.

Праілюстравала кнігу мастачка Юлія Шчыгал.

“Вер у сябе!” — фраза, якую Лісянё кажа самому сабе, але здаецца, быццам яе чуе ўвесь свет. І не проста чуе, але і адгукаецца, прыўносячы ўсё больш святла ў падарожжа галоўнага героя: ад месяцовага ззяння, бляску расы і агеньчыкаў светлячкоў да іскраў дабрыні ў вачах нечаканага сябра, цёплых сонечных промняў і роднага голасу.

Кнігу ўжо можна купіць на wildberries, oz.by, chitatel.by