Жыбуль расказаў пра мёртвыя дрэвы, дзіцячыя страхі, сны і абдрукоўкі

Новым госцем падкасту “Адкуль бяруцца кнігі” ад праекту litradio.link стаў паэт, архівіст, даследчык Віктар Жыбуль. Паэт дзеліцца сваімі асабістымі перажываннямі ды ўспамінамі з дзяцінства, а таксама творчымі метадамі.

“Паэзія Віктара Жыбуля — гратэскны парадаксальны свет, сплецены са сноў, алегорый і страшных дзіцячых фантазій. Іранічныя, на першы погляд, вершы дапамагаюць аўтару асэнсоўваць сумныя падзеі, пераадольваць экзістэнцыйныя тупікі і нават суняць фізічны боль. Усё, што адбываецца ў жыцці, можна давесці да абсурду, мяркуе паэт. Амаль усё, бо часам рэальнасць абсурдная настолькі, што яе не пераабсурдзіш”,піша litradio.link.

Слухаць падкаст на іншых платформах: Spotify, Apple Podcasts, Castbox, TuneIn.