У межах праекту “Кнігі без літар” беластоцкага фонду Kamunikat выйшла новая аўдыякніга — “Асвечаныя беларушчынай” літаратара, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, праваабаронца і палітвязня Алеся Бяляцкага.
Агучвае кнігу Зміцер Бартосік, музыка Аляксандра Ясінскага.
“Гэтую кнігу — піша ва уступе (“Іншадумства ў літаратуры”) да папяровага выдання Паліна Сцепаненка, — Алесь Бяляцкі планаваў выдаць да свайго 50-годдзя. У 2011 годзе ён пачаў збіраць тэксты, якія пісаў, пачынаючы з 80-х гадоў ХХ ст., — тэксты па гісторыі беларускай літаратуры, крытыка, успаміны пра беларускіх пісьменнікаў, эсэ. Праца па ўкладанні кнігі была распачатая, але не завершаная, бо 4 жніўня 2011 года Алесь Бяляцкі быў арыштаваны, яго абвінавацілі ў зьдзяйсненні крымінальнага злачынства, прадугледжанага часткай 2 Крымінальнага кодэкса”.
Цяпер Алесь Бяляцкі ізноў апынуўся ў турме. Лаўрэату Нобэлеўскай прэміі міру і заснавальніку Праваабарончага Цэнтру прысудзілі 10 гадоў калоніі.
Ашдыякнігу можна паслухаць на стронцы Інтэрнэт-бібліятэкі “Камунікат”, а таксама на YouTube (частка 1 і частка 2)
Загалоўнае фота Сяргея Грыца