Выйшлі шыкоўныя выданні пра беларускіх нячысцікаў

Выдавецтва “Папуры” паступова здзяйсняе абвешчаныя раней планы па выданні беларускамоўных кніг. 9 жніўня пачаўся продаж дзвюх кніг аўтара і ілюстратара Артура Басака “Беларускія нячысцікі. Лясныя” і “Беларускі нячысцікі. Водныя і балотныя”.

“Падарункавыя выданні дзённікаў дасведчанага нячысціказнаўцы. У кніг тканкавы карэньчык, залатое і срэбнае цісненне на вокладках. Надрукаваны ў Кітаі, выглядаюць проста шыкоўна. У год цмока мець на палічцы кніжкі пра беларускіх цмокаў добрая прыкмета”, дзеліцца навіной выдавецтва ў сацсетках.

Адзначаецца дапамога пісьменніцы Аліны Длатоўскай пры падрыхтоўцы выданняў.

З 9 жніўня толькі ў кнігарні “Параграф 45” па адрасе Менск, вул. Леаніда Бяды, 45.