Month: жнівень, 2024

Паэзія Вальжыны Морт выйшла па-славенску

Да адкрыцця славенскага міжнароднага фестывалю “Дні паэзіі і віна”, які праходзіць у некалькіх гарадах краіны, пабачыла свет кніга выбраных вершаў Вальжыны Морт. Пераклад з беларускай мовы здзейсніла паэтка і перакладчыца, дырэктарка фестывалю Крысціна Кочан. Кніга вершаў “Pesem o belih jabolkih” выдадзеная ў цвёрдай вокладцы ў фармаце білінгвы — на славенскай […]

Алесь Аркуш склаў кніжны трыпціх

Кніга “Як падае снег, як расце трава” пабачыла свет у беластоцкім выдавецтве Фонду Kamunikat.org. “Завяршыў гэты свой кніжны трыпціх – сабраў пад вокладкі свае асноўныя празаічныя тэксты. Можа ня ўсе бездакорныя, але тыя, якія мне дарагія. Праўда, за бортам застаўся мой першы раман «Палімпсэст». Неяк ён не аб’ядноўваўся з іншымі. […]

Зміцер Бартосік у Вільні — 9 верасня

На пачатку верасня ў Вільню, з прэзентацыяй кнігі “Забіць упалмінзага”, прыедзе пісьменнік і бард Зміцер Бартосік. Сустрэча адбудзецца ў Цэнтры беларускай супольнасці і культуры. У гісторыі Беларусі ХХ стагоддзя найбольш замоўчваюцца і застаюцца засакрэчанымі старонкі супраціву беларусаў савецкай акупацыі, русіфікацыі і калгасам. Праўда пра гэты супраціў знішчаная або схаваная ў […]

Выйшаў другі том “Гісторыі гандлю”

Выдавецтва Vesna паведаміла пра выхад другога тому фундаментальнай манаграфіі “Гісторыя рознічнага гандлю ў Беларусі”. Аўтары раздзелаў манаграфіі (Тацяна Валодзіна, Вольга Волкава, Андрэй Кіштымаў, Ларыса Лаўрэенка, Уладзімір Лобач, Валянціна Мятліцкая (Лебедзева), Сяргей Сергачоў, Андрэй Чарнякевіч, Захар Шыбека) даследуюць рознічны гандаль у Беларусі паводле адзінай структурнай мадэлі. Яна складаецца з пяці асноўных […]

З’явілася аўдыёверсія перакладу «Дарогі» Кормака Макарці

Адзін з найлепшых твораў амерыканскай літаратуры XXI стагоддзя, уганараваны Пулітцэраўскай прэміяй у 2007 годзе, з’явіўся ў выглядзе новай аўдыёкнігі audiobooks.by у агучцы Віталя Краўчанкі. Па сённяшні дзень «Дарога» трывала застаецца ў спісах сусветных бестселераў, а за яе аўтарам замацавалася слава выбітнага пісьменніка сучаснасці. Пераклад на беларускую мову здзейсніў Сярж Мядзведзеў, […]

Новы зборнік Славаміра Адамовіча

Выдавецкая ініцыятыва “Skarynyčy” выпусціла новую кнігу вершаў Славаміра Адамовіча “Адрэналін”, з падзагалоўкам “вершы пасля пяцідзесяці”. Як паведамляе апісанне, “Адрэналін” – “восьмы зборнік вершаў Славаміра Адамовіча, і другі з паэтычных, выдадзены за ўласныя сродкі аўтара. Тэксты, сабраныя ў кнізе, канкрэтныя і часам нават жорсткія, як і час, у якім тут і […]

У Вільні пакажуць архіўныя тэлеперадачы Тацяны Сапач

26 жніўня, у дзень нараджэння Тацяны Сапач, паэткі і стваральніцы беларускай тэлевізіі ў Літве, адбудзецца фестываль яе перадач пра знакамітых і проста цікавых людзей. Доўгія гады Сапач вяла на Літоўскім Тэлебачанні сталую праграму пра мясцовых беларусаў пад назвай “Віленскі сшытак”, дзе запісвала інтэрв’ю і каментары, рабіла дакументальныя фільмы і матэрыялы […]

Доўгачаканая “залатая” кніга паэзіі Наталкі Кучмель

У выдавецтве “Пфляўмбаўм” выйшла з друку анансаваная ў ліпені кніга — “Залатое” паэткі Наталкі Кучмель. У кнізе “Залатое” сабраныя найлепшыя паэтычныя тэксты Наталкі Кучмель, у якіх словы ствараюць незвычайныя імпрэсіяністычныя малюнкі, а тонка выпісаныя вобразы раскрываюць уражлівае і крохкае лірычнае “я” аўтаркі, — дзеляцца навіной у сацсетках выдаўчыні. Акрамя вершаў, […]

Pradmova: прыём заявак і даты правядзення фестывалю

Фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova 2024 абвяшчае прыём заявак на ўдзел у сёлетніх імпрэзах. Мерапрыемствы фестывалю пройдуць у кастрычніку, лістападзе і снежні ў розных гарадах Еўропы, а таксама ў анлайн-фармаце. Тэма фестывалю ў гэтым годзе — “Між берагамі”.  Даты і гарады, дзе мае адбыцца фестываль: Да ўдзелу ў фестывалі запрашаюцца аўтары, інтэлектуалы, рэдактары, выдаўцы, […]

Выходзіць новая кніга Акудовіча

У межах ініцыятывы “33 кнігі для іншай Беларусі” неўзабаве мае выйсці кніга філосафа і пісьменніка Валянціна Акудовіча “Шолах моўчы”. Як паведамляе Рэформ, у кнізе сабраныя тэксты розных гадоў, а рэалізацыяй займаецца беларускае выдавецтва “Галіяфы” і македонскае Goten Publishing. У кнізе чытачы знойдуць шырокі спектр тэкстаў ад праграмнага эсэ “Прачнуцца ранкам […]