Month: жнівень, 2024

Лекцыя Хадановіча пра лёс і маўчанне Пфляўмбаўм

Паэт і выкладчык Андрэй Хадановіч у новым відэа на сваім аўтарскім YouTube-канале расказвае пра адну з самых загадкавых постацяў беларускай літаратуры — паэтку Яўгенію Пфляўмбаўм. Пакручасты лёс, адданае каханне, 60-гадовае маўчанне і трыумфальнае вяртанне ў беларускую літаратуру, якое працягваецца і сёння, дзякуючы выданню зборніка ейнай выбранай паэзіі “Сонца”. У відэа […]

Фестываль PRADMOVA абвясціў тэндар для выдаўцоў

Каманда фестывалю інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”, якая ў тым ліку ладзіць конкурс рукапісаў “Шуфлядка”, абвясціла тэндар на выданне рукапісаў-пераможцаў. Вынікі конкурсу падвялі ў ліпені і вось цяпер выдаўцам прапануецца разгледзець магчымасць выдання новых кніг, а зацікаўленых заклікаюць падаць заяўкі да 15 жніўня. Такім чынам, у на паперы мяркуецца выдаць рукапісы-пераможцы, што […]

Афіша мерапрыемстваў у памяць пра Якуба Коласа

13 жніўня споўніцца 68 гадоў з таго дня, як пайшоў з жыцця народны паэт Беларусі Якуб Колас. Беларусы ва ўсім свеце ўшаноўваюць памяць пісьменніка. Рэдакцыя Bellit.info прапануе вам невялікую афішу мерапрыемстваў, да якіх можна з гэтай нагоды далучыцца. 12 жніўня. Лекцыя пра Якуба Коласа ў Вільні “Вядомы і невядомы Колас: […]

Выходзіць дадрук першых трох частак “Ведзьмара”

Выдавецтва “Янушкевіч” паведаміла, што з 20 жніўня ў кнігарні “Кнігаўка” (як афлайн, так і на сайце) з’явіцца дадрук трох першых кніг Анджэя Сапкоўскага пра ведзьмара Геральта з Рывіі. А ўжо цяпер можна аформіць папярэдні заказ на ўсе чатыры часткі, якія перакладзеныя на гэты момант. “Гэтыя кнігі мы выдавалі яшчэ ў […]

Самы любімы беларускі паэт — выпуск падкасту “Спіс на лета”

Новы выпуск літаратурнага падкасту “Спіс на лета” ад праекту wir.by прысвечаны “самаму любімаму беларускаму паэту” — Максіму Багдановічу. З класічнымі беларускімі літаратарамі і іхнымі творамі разбіраюцца кандыдатка філалагічных навук Марына Казлоўская і паэтка Дар’я Бялькевіч. Максім Багдановіч на дзіва блізкі сучаснаму чытачу: жыццё ў горадзе, вывучаная беларуская мова, добрая адукацыя. Гэта культавы творца, які натхніў наступнае […]

Новая аўдыякніга — Змітрок Бядуля “Бондар”

Каманда праекту “Беларуская літаратура”, які займаецца аўдыякнігамі і агучвае беларускую класіку, перадусім творы школьнай праграмы, прадставіла для вольнага праслухоўвання агучанае апавяданне Змітрака Бядулі “Бондар”. “Калі вы пасля чытання гэтай незвычайнай прытчы Змітрака Бядулі не захочаце неадкладна зрабіць якую бочку ці цэбар — то моцна здзівімся. Пасля прачытання “Бондара” вы зусім іншымі […]

У “Паэтах планеты” з’явілася выбранае Мандэльштама

У серыі “Паэты планеты”, у якой друкуюцца здабыткі сусветнай вершатворчасці, выйшла новая кніга — выбранае Восіпа Мандэльштама ў перакладах Георгія Ліхтаровіча. Навінку ўжо можна прыдбаць у кнігарні “Акадэмкніга” (г. Менск, пр-т Незалежнасці, 72). Восіп Мандэльштам (1891 — 1938) — расейскі паэт, эсэіст, перакладчык і літаратурны крытык. Пачынаў як сімваліст. Адзін з прадстаўнікоў літаратуры “сярэбранага веку”. Рэпрэсаваны. На беларускую […]

“Мальцы выходзяць з-пад кантролю” цяпер у аўдыяфармаце

У межах праекту “Народная аўдыякніга” з’явілася агучаная 20 валанцёрамі версія анталогіі беларускага гей-пісьменства “Мальцы выходзяць з-пад кантролю”. Гэта сумесная праца Audiobooks.by, Крысціны Дробыш і выдавецтва Skaryna Press. Праект “Народная аўдыякніга” прадугледжвае, што абсалютна кожны і кожная, незалежна ад досведу і навыкаў, можа паўдзельнічаць у запісе сапраўднай кнігі. Праект з’явіўся ў […]

Агляд парушэнняў моўных правоў у Беларусі за перыяд з 1 студзеня 2024 года па 30 чэрвеня 2024 года

Вынікам шматгадовай дзяржаўнай палітыкі русіфікацыі і прапагандысцкай працы ў Беларусі, згодна з даследаваннем праекта Chatham House, з’яўляецца тое, што 55% апытаных беларусаў лічаць: беларусы, рускія і ўкраінцы з’яўляюцца часткай трыадзінай славянскай нацыі. Ідэю пра тое, што беларусы — асобная нацыя з уласнай гісторыяй і культурай, падтрымлівае ўсяго 41% рэспандэнтаў. І […]