Уладзімір Някляеў, якому 9 ліпеня споўнілася 78 гадоў, выпусціў новы зборнік паэзіі “Без Айчыны. Кніга турмы і замежжа”. Каманда Bellit.info віншуе шаноўнага аўтара і зычыць моцнага здароўя і творчай непахіснасці. Кніга выйшла ў польскім выдавецтве Kollegium Europy Wschodniej (KEW). Навіной Уладзімір Някляеў падзяліўся ў сваім фэйсбуку і апублікаваў некалькі вершаў […]
Month: Ліпень, 2024
Краўдфаўндынг на выданне незвычайнага коміксу
Фонд “Кніжны вырай” запусціў кампанію па зборы сродкаў на выданне смешнага і добрага коміксу пра сяброўства, адвагу і прыгоды. Гаворка ідзе пра кнігу “Trip mit Tropf” (даслоўна “Падарожжа з кропельніцай”) нямецкай аўтаркі Жазэфіны Марк. Trip mit Tropf — гэта біяграфічны комікс Жазэфіны Марк, які выйшаў у 2022 годзе ў нямецкім выдавецтве Kibitz […]
“Паліяну” Элінор Потэр ужо можна купіць у кнігарнях
Ініцыятыва “Кніжны рысь”, якая займаецца выданнем сямейных кніг па-беларуску, выпусціла анансаваны раней пераклад знакамітага дзіцячага твора Элінор Х. Потэр “Паліяна”. Пераклад з ангельскай здзейсніў Францішак Корзун, а ілюстрацыі намалявала Дар’я Заяц. Рэдактары —Марына Казлоўская і Надзея Кім. Анатацыя: «Паліяна» – адна з самых вядомых дзіцячых кніг у свеце. Гэта гісторыя […]
Беларусы збіраюць подпісы, каб брытанцы дазволілі выдаць Гары Потэра
На сайце Change.org з’явілася петыцыя з заклікам да агенцыі Blair partnership, якая валодае правамі на серыю кніг Джаан Роўлінг пра Гары Потэра, перагледзець сваю адмову выдавецтву “Янушкевіч” працягваць выдаваць кнігі серыі. Раней у беларускім незалежным выдавецтве выйшла тры першыя кнігі серыі. Але нядаўна ў сацсетках выдавецтва з’явіўся допіс, дзе сярод […]
Кніжны анонс ад выдавецтва “Янушкевіч” на ліпень
Выдавецтва “Янушкевіч” анансавала выхад дзвюх навінак у канцы ліпеня. Гэта працяг дзіцячай гісторыі пра ката Шпрота ад Ганны Янкуты і абноўленае перавыданне гісторыі легендарнага беларускага гурта Neuro Dubel. 1. Ганна Янкута “Кот Шпрот і вежавы гадзіннік” У ваколіцах завулка Калініна дзеецца нешта незразумелае. Чаму Алесь не паспявае выканаць на кантрольнай усе […]
Неўзабаве выйдзе новая кніга паэзіі Наталлі Кучмель
Жаночае выдавецтва “Пфляўмбаўм” плануе выхад новага зборніка вершаў вытанчанай беларускай паэткі Наталлі Кучмель. Выдавецтва анансавала кнігу ў дзень нараджэння паэткіі 4-га ліпеня. Як адзначаюць выдаўчыні, знаўцы сучаснай беларускай паэзіі вельмі чакаюць новую кнігу гэтай аўтаркі і абяцаюць, што гэта мае быць “неверагодна прыгожы зборнік”. Наталля Кучмель нарадзілася 4 ліпеня 1964 […]
Арлоў разам з “Камунікатам” запісвае аўдыякнігу
Фонд “Камунікат” працягвае свае аўдыяпраекты. Гэтым разам вядзецца праца над выбранымі эсэ Уладзіміра Арлова з культавай кнігі “Незалежнасьць – гэта…” ў аўтарскім выкананні. Кніга выбраных эсэ Уладзіміра Арлова – своеасаблівая машына часу, якая дапаможа чытачу зьдзейсніць дзясяткі падарожжаў, нязменна аб’яднаных пошукамі Беларусі (і непаўторным сакавіта-грубаватым арлоўскім гумарам!). Пунктамі прызначэння будуць Менск пачатку […]
“Па што ідзеш, воўча?” пераклалі на нарвежскую мову
Выдавецтва “Пфляўмбаўм” паведаміла, што адна з самых прадаваных беларускіх кніг “Па што ідзеш, воўча?” Евы Вежнавец быў перакладзены на нарвежскую мову і адправіўся ў друк. Пераклад з беларускага арыгінала для выдавецтва Existenz здзейсніла Марына Хоббель (Marina Hobbel). “Дзякуй! Мы цешымся поспеху кнігі Евы! Неверагодна, як далёка крочыць гэтая кніга і […]
Па-беларуску выйшла кніга пра грошы для дзяцей
Выдавецтва “Папуры” паступова рэалізуе свае выдавецкія планы на 2024 год, пра якія Bellit.info расказваў раней. Сярод іншага нарэшце выйшла самая вядомая дзіцячая кніга пра грошы Бода Шэфера “Сабака Мані”. Пераклад на беларускую мову зрабіў Ігар Крэбс, дызайн вокладкі — Святлана Міхалап. Кніга апавядае, як аднойчы Кіра знаходзіць на вуліцы параненага […]
Відэа пра сучасную ўкраінскую паэзію ў беларускіх перакладах
У чарговым відэа на сваім канале паэт і выкладчык Андрэй Хадановіч расказвае пра сучасную ўкраінскую літаратуру ў беларускіх перакладах. Перадусім гаворка ідзе пра тры выбітныя ўкраінскія кнігі па-беларуску, якія робяцца ў часы вайны важным актам падтрымкі найбліжэйшага суседа. 1. Астап Слівінскі “Слоўнік вайны” (выйшаў у серыі “33 кнігі для іншай […]