Выдавецтва “Пфляўмбаўм” паведаміла, што адна з самых прадаваных беларускіх кніг “Па што ідзеш, воўча?” Евы Вежнавец быў перакладзены на нарвежскую мову і адправіўся ў друк.
Пераклад з беларускага арыгінала для выдавецтва Existenz здзейсніла Марына Хоббель (Marina Hobbel).
“Дзякуй! Мы цешымся поспеху кнігі Евы! Неверагодна, як далёка крочыць гэтая кніга і паслядоўна расказвае пра Беларусь, дзякуючы неабыякавым і дбайным людзям – перакладчыцам і перакладчыкам!” — пішуць выдаўчыні.
Аповесць “Па што ідзеш, воўча?” ужо была перакладзена ці перакладаецца на некалькі еўрапейскіх моў. Сярод іншага ёсць нямецкае выданне ў перакладзе Ціны Вюншман, чэшскае выданне ў перакладзе Макса Шчура, таксама Малгажата Бухалік працуе над перакладам кнігі на польскую мову.