Выдавецтва “Янушкевіч” анансавала выхад дзвюх навінак у канцы ліпеня. Гэта працяг дзіцячай гісторыі пра ката Шпрота ад Ганны Янкуты і абноўленае перавыданне гісторыі легендарнага беларускага гурта Neuro Dubel.
1. Ганна Янкута “Кот Шпрот і вежавы гадзіннік”
У ваколіцах завулка Калініна дзеецца нешта незразумелае. Чаму Алесь не паспявае выканаць на кантрольнай усе заданні? Хто зламаў любімы зэдлік Жан-Жаха? І чаму ў горадзе пахне грыбамі? Калі загадак робіцца занадта шмат, кату Шпроту і яго сябрам, прывідам Мары, Жан-Жаху і Зязюлі, застаецца толькі адно — выправіцца на пошукі разгадак. І яны прыводзяць іх да вежы гадзіннікавага завода.
Кніга праілюстраваная Ліліяй Давыдоўскай, якая афармляла папярэднія кнігі пра ката Шпрота
2. Павел Волотович, Алексей Ковалёв “Огромная тень дождевого червя”
Абноўленае калекцыйнае выданне гісторыі легендарнага беларускага гурта Neuro Dubel. Цяпер кніга ў цвёрдай вокладцы, павялічаны фармат, крэйдаваная папера, каляровыя ілюстрацыі. У кнігу дададзеныя новыя тэксты, а таксама ўнікальныя фота Аляксандра Куллінковіча і каманды, знойдзеныя на непраяўленых стужках. Раней нідзе не публікаваліся.
Кнігі маюць выйсці ў канцы ліпеня месяца.