Новым госцем падкасту “Супердудко” (адмысловы аўтарскі праект для Litradio) стаў філосаф і літаратар Валянцін Акудовіч, які расказвае пра “Бум-Бам-Літ”, турызм, раненне ў вока і роднае мястэчка Свіслач. “Вось цывілізацыя “Супердудко” і дасягнула піка свайго развіцця. Завіталі ў госці да філосафа Валянціна Акудовіча, чые кнігі былі застаюцца самым актуальным чытвом пра […]
Month: Ліпень, 2024
Чарнуха запусціў збор на выданне кнігі аповедаў
Літаральна надоечы пачала працу беларуская краўдфандынгавая пляцоўка Gronka. Адным з першых праектаў, які збірае з яе дапамогай грошы, стала выданне новай кнігі журналіста і пісьменніка Аляксандра Чарнухі “Гвалт”. “У мяне для вас ёсць навіна. Ад сёння пачала працаваць беларуская краўдфандынгавая платформа Gronka, і цяпер там можна падтрымаць мой праект — […]
Аднаўляе працу легендарная пляцоўка для перакладчыкаў
Беларускі ПЭН разам з паэтам і перакладчыкам Андрэем Хадановічам абвяшчае новы сезон “Перакладчыцкай майстэрні”, які будзе праходзіць ў анлайн-фармаце. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе, хто цікавіцца мастацкім перакладам на белрускую або хоча паспрабаваць свае сілы ў гэтай справе. Перакладчыцкая майстэрня – гэта творчая прастора, дзе перакладчыкі і перакладчыцы мастацкай літаратуры збіраюцца разам, дзеляцца […]
Максім Знак у шорт-лісце прэміі Цэнтра Вацлава Гавэла
Адвакат, палітвязень і літаратар Максім Знак увайшоў у шорт-ліст намінантаў штогадовай Прэміі “Парушэнне спакою”, якая выдаецца адважнаму пісьменніку ў небяспецы і арганізуецца Цэнтрам Вацлава Гавэла. Прэмія адзначае аўтараў выбітных твораў мастацкай літаратуры, літаратурнай публіцыстыкі, біяграфій, мемуараў, драматургіі або паэзіі, якія праяўляюць мужнасць у іншадумстве і зазналі несправядлівы пераслед за сваю […]
Праграма літсцэны на фестывалі Letucień у Кракаве
27 ліпеня ў Кракаве пройдзе фестываль беларускай культуры Letucień. Каманда фестывалю ў супрацы з камандай фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA разам падрыхтавалі разнастайную праграму літаратурнай сцэны. 11:30 – 12:00 Сустрэча з “Кніжным Возам”12:00 – 12:40 Прэзентацыя кніг “Хто жыве ў гаражы” і “Стукі-грукі, што за гукі” з мастачкай Воляй Кузьміч12:40 – […]
З’явіўся сайт для абмену беларускімі кнігамі па ўсім свеце
У сеціве запрацаваў сайт з назвай “Старонкі”, які пазіцыянуецца стваральнікамі як першая глабальная платформа для беларускага буккросінгу і ўсеагульная размеркаваная бібліятэка. Каманда праекту, раскіданая па ўсім свеце ад Германіі да Аўстраліі, кіруецца агульнай мэтай: зрабіць беларускую кнігу больш даступнай для чытача. На “Старонках” аматары беларускай літаратуры з усіх куткоў свету […]
Франкенштайн — фантастычны і філасофскі раман (відэа)
У новым выпуску на аўтарскім YouTube-канале выкладчык і паэт Андрэй Хадановіч чытае лекцыю пра культавы раман ангельскай пісьменніцы Мэры Шэлі “Франкенштайн, або Сучасны Праметэй”. Раман быў напісаны на пачатку ХІХ стагоддзя, але дагэтуль натхняе творцаў па ўсім свеце. Экранізавалі гэты сюжэт больш за 170 разоў. Андрэй Хадановіч расказвае ў відэа: […]
“Літаратурная Беларусь” — ліпеньскі нумар
Выйшаў ліпеньскі нумар газеты “Літаратурная Беларусь” (№7). У нумары чытачы знойдуць і новую прозу ад юбіляра Барыса Пятровіча, і артыкул пра Зоську Верас, і апавяданне Міколы Ільючыка ды многа ўсяго цікавага ў традыцыйных рубрыках. ЗМЕСТ: АСОБА: артыкул Васыля ГАРБАЦЮКА пра Зоську ВЕРАС “Беларуская пісьменніца з Меджыбожа”ПРОЗА: новыя фрэскі Барыса ПЯТРОВІЧАЧЫТАЛЬНЯ: апавяданне […]
У Берліне адкрылі бібліятэку з беларускімі і ўкраінскімі кнігамі
У Берліне ў культурнай прасторы Fem*HUB адкрылася бібліятэка беларускай і ўкраінскай літаратуры, паведамляе “Будзьма”. Тут можна знайсці кнігі многіх беларускіх і ўкраінскіх аўтарак — ад класічных да сучасных. Сярод іншага у бібліятэцы ёсць кнігі Таццяны Скарынкінай, Юлі Цімафеевай, Евы Вежнавец, Анастасіі Ляўковай, Ніны Кур’яты, Вікторыі Амелінай. У прыемнай і ўтульнай атмасферы наведвальніцы прасторы могуць пачытаць за кубкам […]
Папярэдні заказ трэцяй кнігі пра Ката Шпрота
Выдавецтва “Янушкевіч” адкрыла папярэдні заказ на трэцюю кнігу з дзіцячай серыі аўтарства Ганны Янкуты. Новая частка называецца “Кот Шпрот і вежавы гадзіннік”. Старт продажаў у “Кнігаўцы” запланаваны на 26 ліпеня. На папярэднім заказе дзейнічае зніжка 10 %. Насамрэч, кніга “Кот Шпрот і вежавы гадзіннік” была напісаная аўтаркай яшчэ тры гады […]