Фонд “Камунікат” працягвае свае аўдыяпраекты. Гэтым разам вядзецца праца над выбранымі эсэ Уладзіміра Арлова з культавай кнігі “Незалежнасьць – гэта…” ў аўтарскім выкананні.
Кніга выбраных эсэ Уладзіміра Арлова – своеасаблівая машына часу, якая дапаможа чытачу зьдзейсніць дзясяткі падарожжаў, нязменна аб’яднаных пошукамі Беларусі (і непаўторным сакавіта-грубаватым арлоўскім гумарам!). Пунктамі прызначэння будуць Менск пачатку 1990-х і Берлін з абрынутай толькі ўчора сцяной паміж двума светамі, Грузія часоў Звіяда Гамсахурдзія і Сахара дарэвалюцыйнага Тунісу, дах яшчэ цалюткага Сусветнага гандлёвага цэнтру ў Нью-Ёрку і стакгольмская кватэра нобэлеўскага лаўрэата 2011 году паэта Тумаса Транстромэра… Разам з пісьменнікам чытач зможа адчуць змены, што адбыліся ў нашай краіне і свеце за цэлую чвэрць стагоддзя.
Аўдыякніга мае выйсці пасля летніх вакацый, паведамляе Kamunikat.org