Month: Чэрвень, 2024

“Слёзы на вецер” Дар’і Бялькевіч зноў можна купіць

Тры гады таму ў выдавецтве “Янушкевіч” выйшаў дэбютны зборнік вершаў паэткі і культурнай мэнэджаркі Дар’і Бялькевіч “Слёзы на вецер”. Цяпер выдавецтва дадрукавала наклад гэтай кнігі і яе зноў можна знайсці ў продажы. Новае выданне, якое мае прыемную навобмацак вокладку софт-тач, 68 старонак з ілюстрацыямі Дашы Куліковай, можна будзе купіць у […]

Адчайная дудка Багушэвіча — выпуск падкасту “Спіс на лета”

Новы выпуск літаратурнага падкасту “Спіс на лета” ад праекта wir.by прысвечаны аднаму з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры — Францішку Багушэвічу. У класічных школьных творах разбіраюцца кандыдатка філалагічных навук Марына Казлоўская і паэтка Дар’я Бялькевіч. Макабрычныя танцы і надрыўная музыка сто трыццаць год таму, водгулле якой чуем і сёння: размова пра чалавека, […]

Брытанцы не дазваляюць выдаваць Гары Потэра па-беларуску

У выдавецтве “Янушкевіч” расказалі пра поспехі і праблемы апошніх 6 месяцаў. Сярод іншага паведамляецца пра тое, што ніяк не ўдаецца паразумецца з праваўладальнікамі серыі кніг Джоан Роўлінг пра Гары Потэра, праз тое, што Рэспубліка Беларусь знаходзіцца пад міжнароднымі санкцыямі. “Гары Потэра не будзе. Мы не знайшлі ўзаемапаразумення з праваўладальнікамі. Яны […]

Kamunikat выдае рэтрадэтэктыў Змітра Дзядзенкі

Беластоцкі фонд Kamunikat.org выпускае кнігу Змітра Дзядзенкі «Гульні Цырцэі». Сюжэт адсылае чытача ў Воршу пачатку 1920-х. Горад ужо некалькі гадоў жыве «пад прыцэлам»: немцы, паўстанне левых эсэраў, дзейнасць ЧК, атрады зялёных і дэзерціраў… У дзяцей — свой, паралельны свет. Тут узнікае асобная дзіцячая дзяржава. І гэта не проста каралеўства, а […]

Крохкія цагліны з цытатамі беларускіх літаратараў — мастацкі праект

Мастачка, перформерка Надзя Саяпіна, якая сарод іншага займалася сцэнічным дызайнам нашумелай оперы “Дзікае паляванне караля Стаха” ў лонданскім тэатры “Барбікан”, падрыхтавала выставу, якая спалучае ў сабе мастацкія аб’екты і цытаты з твораў беларускіх літаратараў. Праект называецца “Сiažar blukannia” (The Burden of Wandering) і ўяўляе з сябе шэраг арт-аб’ектаў, якія зроблены […]

Швейцарскую літаратурную прэмію атрымаў беларус

Беларускі аўтар Саша Філіпенка атрымаў галоўны прыз Прэміі швейцарскага таварыства абароны аўтарскіх правоў ProLitteris. Як расказвае Reform, журы адзначыла здольнасць пісьменніка ў творах “пераплавіць гнятлівыя абставіны ў моцныя метафары, каб зрабіць адчувальнай абсурднасць палітычных і экзістэнцыяльных сітуацый”. Сёлета ўручэнне штогадовай прэміі за выбітныя дасягненні ў літаратуры і мастацтве пройдзе ў […]

Грунтоўная відэа-лекцыя пра галоўнага ірландскага паэта

Паэт і выкладчык Андрэй Хадановіч у чарговым відэа на сваім YouTube-канале падрабязна разбірае творчасць ці не галоўнага ірландскага паэта, нобелеўскага лаўрэата Уільяма Батлера Ейтса. Пра што ідзецца ў выпуску: “Ранні Ейтс адбудоўвае сваю Ірландыю з дапамогай сімвалізму і неарамантызму, з дапамогай такога канструкту, як двухсвецце. Гучыць мудрагеліста, але нічога незразумелага, […]

Творчыя рэзідэнцыі ў Літве і Эстоніі запрашаюць літаратараў

Ініцыятывы Vilnius UNESCO City of Literature і мастацкая рэзідэнцыя NART разам з Эстонскім цэнтрам дзіцячай літаратуры прадстаўляюць некалькі магчымасцяў рэзідэнцый для пісьменнікаў і перакладчыкаў. Так, у межах праграмы “Вільня горад літаратуры” можна падацца на на літаратурную рэзідэнцыю ў сэрцы Ужупіса – культавага раёна ў Вільні (Літва), дзе гуртуюцца творчыя людзі […]

Янушкевіч выдасць чатыры кнігі Борхеса

У выдавецтве “Янушкевіч” расказалі, што атрымалі правы на выданне чатырох найважнешых зборнікаў твораў знакамітага аргентынскага пісьменніка Хорхе Луіса Борхеса. Гэта кнігі: FICCIONES (Фікцыі)EL ALEPH (Алеф)EL INFORME DE BRODIE (Паведамленне Броўдзі)EL LIBRO DE ARENA (Кніга пяску) Перакладаць на беларускую мову творы Бохеса будзе перакладчык Сяргей Шупа, лаўрэат Прэміі Карласа Шэрмана. Выданне […]

Маляваныч агучыў аўдыякнігу для Кніжнага Воза

Актор, а з нядаўняга часу яшчэ і аўтар казак, Аляксандр Ждановіч, вядомы як Маляваныч, агучыў спецыяльна для ініцыятывы “Кніжны Воз” новую дзіцячую кнігу. Навінка на сайце “Кніжнага Воза” — «Чарадзейны крышталь, або Нечаканы госць» Вольгі Шчукінай. 24 чэрвеня Аляксандр Ждановіч адзначыў 60-гадовы юбілей. Віншуем! «Чарадзейны крышталь, або Нечаканы госць» Вольгі […]