Новы выпуск літаратурнага падкасту “Спіс на лета” ад праекта wir.by прысвечаны аднаму з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры — Францішку Багушэвічу. У класічных школьных творах разбіраюцца кандыдатка філалагічных навук Марына Казлоўская і паэтка Дар’я Бялькевіч.
Макабрычныя танцы і надрыўная музыка сто трыццаць год таму, водгулле якой чуем і сёння: размова пра чалавека, які першым зайграў на гэтай адчайнай дудцы. Францішак Багушэвіч даў голас людзям без імені, але сам хаваўся пад чужымі, стаўшы Мацеем Бурачком і Сымонам Рэўкам з-пад Барысава.
У новым выпуску падкасту гісторыя галоўнага адваката і псіхатэрапеўта беларускай літаратуры, які ў маладосці страціў усё, уключна з краінай, стаў паэтам у 50, заклаў матрыцу нацыянальнай літаратуры і ўрэшце перамог, без надзеі спадзеючыся.
Слухаць можна на сайце wir.by, а таксама на іншых пляцоўках:
![Apple Podcasts](https://res.cloudinary.com/wir-by/image/upload/c_scale,h_100,f_auto,q_auto/v1716138382/production/podcast-platforms/apple.png)
![Yandex Music](https://res.cloudinary.com/wir-by/image/upload/c_scale,h_100,f_auto,q_auto/v1716139098/production/podcast-platforms/yandex.png)
![Spotify](https://res.cloudinary.com/wir-by/image/upload/c_scale,h_100,f_auto,q_auto/v1716139336/production/podcast-platforms/spotify.png)