У выдавецтве “Янушкевіч” расказалі, што атрымалі правы на выданне чатырох найважнешых зборнікаў твораў знакамітага аргентынскага пісьменніка Хорхе Луіса Борхеса.
Гэта кнігі:
FICCIONES (Фікцыі)
EL ALEPH (Алеф)
EL INFORME DE BRODIE (Паведамленне Броўдзі)
EL LIBRO DE ARENA (Кніга пяску)
Перакладаць на беларускую мову творы Бохеса будзе перакладчык Сяргей Шупа, лаўрэат Прэміі Карласа Шэрмана. Выданне плануецца на 2025 год.
Хорхе Луіс Борхес (1899—1986) аргенцінскі празаік, паэт і публіцыст. Борхес вядомы перш за ўсё лаканічнымі празаічнымі фантазіямі, за якімі часта хаваюцца развагі пра сур’ёзныя навуковыя праблемы. Таксама могуць прымаць форму прыгодніцкіх або дэтэктыўных гісторый. Эфект праўдзівасці выдуманых падзей дасягаецца ў Борхеса ўвядзеннем у апавяданне эпізодаў аргенцтынскай гісторыі і імёнаў пісьменнікаў-сучаснікаў, фактаў уласнае біяграфіі. У 1920-я гады стаў адным з заснавальнікаў авангардызму ў іспанамоўнай лацінаамерыканскай паэзіі.
Некаторыя творы Бохеса раней на беларускую мову перакладалі Сяргей Вераціла, Ганна Качалка, Анатоль Прасаловіч, Сяргей Шупа, Макс Шчур.
Галоўнае фота: rialta.org