Тры гады таму ў выдавецтве “Янушкевіч” выйшаў дэбютны зборнік вершаў паэткі і культурнай мэнэджаркі Дар’і Бялькевіч “Слёзы на вецер”. Цяпер выдавецтва дадрукавала наклад гэтай кнігі і яе зноў можна знайсці ў продажы.
Новае выданне, якое мае прыемную навобмацак вокладку софт-тач, 68 старонак з ілюстрацыямі Дашы Куліковай, можна будзе купіць у суботу 29 чэрвеня ў Варшаве на літаратурнай пляцоўцы Hučna Fest. А 16-й гадзіне Дар’я Бялькевіч падпіша свае кнігі ўсім ахвочым. Таксама кнігу можна набыць праз сайт кнігарні “Кнігаўка”.
“Дар’я Бялькевіч не заканчвала філфакаў, затое чытала паэзію і слухала жывых паэтаў. Можа, таму зусім не хворая на снабізм і ўпэўненая, што творчасць або дапамагае людзям, або нікому не патрэбная”, — так адгукнўся на зборнік аўтаркі паэт Андрэй Хадановіч.
А ў 2021 годзе зборнік “Слёзы на вецер” Дар’і Бялькевіч стаў найлепшай кнігай паэзіі году паводле версіі “Радыё Свабода”.