Month: Чэрвень, 2024

У Нацбібліятэцы ідзе выстава старадрукаў Дома Мамонічаў

З 3 чэрвеня ў музеі кнігі ідзе выстава, прымеркаваная да 450-годдзя з пачатку дзейнасці друкарні Мамонічаў – аднаго з самых адметных беларускіх выдавецкіх цэнтраў ХVІ – пачатку ХVІІ стагоддзяў. На выставе прадстаўлены старадрукі Дома Мамонічаў канца ХVІ – пачатку ХVІІ ст. з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Сярод экспанатаў  – першае выданне тыпаграфіі, сапраўдны шэдэўр кнігадрукавання ХVІ ст. – Евангелле (1575), надрукаванае Пятром Мсціслаўцам, […]

У Беластоку — спектакль паводле “Сумнага супу” Гапеевай

Спектакль паводле дзіцячай кнігі Вольгі Гапеевай “Сумны суп” паставіў тэатр “Прыехалі”. Пастаноўка была задуманая яшчэ ў 2022 годзе, прэм’еру планавалі ў межах Дзён беларускай культуры, тады ж ідэю ўхваліла аўтарка кнігі Вольга Гапеева, але планы прыпыніла вайна ва Украіне. “Пастаноўка ўслед за кнігай нясе каштоўныя думкі пра тое, як важна сябраваць з […]

Выходзіць зборнік вершаў Юлі Цімафеевай па-польску

У канцы чэрвеня ў люблінскай выдавецкай серыі Wschodni Express мае выйсці кніга “Аўтапартрэт у выглядзе костачкі авакада” паэткі Юлі Цімафеевай у польскіх перакладах паэта Богдана Задуры. 30 чэрвеня ў Любліне адбудзецца жывая прэзентацыя зборніка ў межах фестывалю Inne Brzmienia. Гэта другая кніга-білінгва Юлі Цімафеевай, у яе ўвайшлі вершы са зборніка […]

ЕГУ збірае заяўкі на канферэнцыю да 100-годдзя Быкава

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт абвяшчае збор заявак і дакладаў на міждысцыплінарную канферэнцыю, арганізаваную Лабараторыяй даследаванняў візуальнай культуры і сучаснага мастацтва, пад назвай “ЛІНІЯ ФРОНТУ ВАСІЛЯ БЫКАВА: ПАМІЖ ЛІТАРАТУРАЙ І КІНО”. Дэдлайн — 10 ліпеня. Жыццёвы і мастацкі свет выбітнага пісьменніка Васіля Быкава праходзіць па лініі фронту, як асабістага, так і палітычнага. […]

Хадановіч — пра Сапкоўскага і беларускага “Ведзьмара”

Паэт і выкладчык Андрэй Хадановіч у новым відэа на сваім YouTube-канале расказвае пра класіка жанру фэнтэзі і, магчыма, найбольш вядомага сёння аўтара фэнтэзі, напісанага не па-ангельску, — Анджэя Сапкоўскага і яго чароўны свет “Ведзьмара” на прыкладзе кнігі “Час ганьбы”, нядаўна выдадзенай па-беларуску. Гледачы відэа дазнаюцца: На думку Андрэя Хадановіча, вялікім […]

Гарадзенцам далі адказ на петыцыю пра помнік Быкаву

Гродзенскі гарвыканкам адказаў гараджанам, якія збіралі подпісы пад петыцыяй за ўстаноўку помніка Васілю Быкаву ў Горадні. Афіцыйны адказ быў апублікаваны на сайце Petitions.by. Паводле дакумента, які падпісаны намесніцай старшыні Гродзенскага гарвыканкама Зояй Кулешай: “Стварэнне і ўсталяванне падобных аб’ектаў нармуецца палажэннем аб парадку стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага […]

Новыя кнігі: Поль Элюар “Каханне Паэзія”

Выдавецкая ініцыятыва Nadja, якая супрацоўнічае з выдавецтвам “Логвінаў”, выпусціла з друку кнігу Поля Элюара “Каханне паэзія” ў перакладах на беларускую мову. Гэта дэбютная перакладная кніга Веры Бакстэр. Ініцыятыва Nadja плануе займацца перакладамі французскай літаратуры (дадаісты, сюррэалісты, папярэднікі авангарду). У планах мае выданне перакладаў графа Лётрэамона, Гіёма Апалінэра, Андрэ Брэтона, Луі […]

3-я кніга серыі “Традыцыйны светалад беларусаў”

Інстытут філасофіі НАН Беларусі выпусціў трэцюю кнігу серыі, прысвечанай ключавым тэмам, вобразам і канцэптам традыцыйнага светапогляду беларусаў — “Чалавек”. У трэцй кнізе гаворка ідзе пра тое, як традыцыйная культура бачыць чалавека, яго фізічны і духоўны свет, жыццёвы шлях, адносіны паміж жанчынай і мужчынам. Раней сёлета выходзілі першая і другкая частка серыі […]

Выйшла новая кніга вершаў Віктара Жыбуля

У выдавецтве hochroth Minsk выйшла новая кніга вершаў — “Аранжавы” аўтарства паэта і літаратуразнаўцы Віктара Жыбуля. Папярэдняя выходзіла восем гадоў таму. Ілюстрацыю для кнігі намаляваў Кастусь Жыбуль. Каб замовіць гэтую кнігу і іншыя кнігі серыі, выдавец просіць пісаць на адрас: minsk@hochroth.de