З нагоды 100-гадовага юбілею Васіля Быкава “Будзьма” публікуе эсэ літаратурнага крытыка Ціхана Чарнякевіча пра творчасць выбітнага пісьменніка. Калі глядзіш на фотаздымак Васіля Быкава, звычайна думаеш пра ашчаднасць на эмоцыю. Ды што ў гэтым сцверджанні чуецца — знаёмае кожнаму: «Чаму ты сёння такі хмурны?» Уяўная змрочнасць, што маецца на ўвеце і нібыта хаваецца пад хмурнасцю — гэта проста шэрая журба, уласцівая […]
Month: Чэрвень, 2024
Хадановіч і Шупа — удзельнікі Вялікага Княства Паэзіі
28—30 чэрвеня 2024 года цэнтр “Пагранічча” праводзіць традыцыйны фестываль “Вялікае Княства Паэзіі” ў Сэйнах і Краснагрудзе (Польшча). Фестываль яднае творцаў і даследчыкаў з Польшчы, Літвы, Беларусі і Ураіны. Сёлета сярод запрошаных гасцей будзе Андрэй Хадановіч і Сяргей Шупа. У праграме будуць дыскусіі, адкрытыя лекцыі, аўтарскія сустрэчы, чытанні паэзіі ў коле […]
Сяргей Календa напісаў кнігу пра досвед цырульніка
У выдавецтве Gutenberg выходзіць новая кніга Сяргея Календы “Стрыжэ і піша”. Старт продажаў і прэзентацыя кнігі з удзелам аўтара адбудуцца на Hučna Fest у Варшаве 29 чэрвеня. Як расказваюць у выдавецтве, “Стрыжэ і піша” — гэта некалькі дзясяткаў камічных, а часам сумных і нават жахлівых гісторый з працоўнага досведу цырульніка. […]
“Адкуль праўда і крыўда” — навінка з гукавым дадаткам
Выдавецтва “Беларуска навука” выпусціла ўнікальнае выданне “Адкуль праўда і крыўда” з серыі “Фальклорныя скарбы Беларусі”. У кнізе, аздобленай выцінанкамі, сабраны пад адной вокладкай народныя легенды і былічкі, а таксама ёсць гукавы дадатак. У выданне ўключаны легенды і былічкі як асаблівая форма назапашання, захавання і перадачы традыцыйных ведаў аб прыродзе, соцыуме, […]
“Незагойная рана” Васіля Быкава — у аўдыяфармаце
Каманда праекту “Беларуская літаратура”, які займаецца аўдыякінгамі, з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння Васіля Быкава апублікавала ягонае апавяданне “Незагойная рана” ў новай агучцы. “Так, вам будзе няпроста слухаць гэтае апавяданне. У ім шмат болю, хаця і няма ані бітваў, ані забойстваў, ані крыві. Ніякага геройства, рамантычных подзвігаў альбо захапляльных боек. Простая […]
Аляксей Андрэеў выдаў кнігу “каменных казак”
Заснавальнік часопіса “Маналог”, скульптар і літаратар Аляксей Андрэеў выдаў незвычайную кнігу-альбом з назвай “Каменныя казкі”. Кніга з паралельнымі беларуска-ангельскімі тэкстамі выйшла з друку ў выдавецтве “Regula”. “Шмат гадоў я збіраў свае і чужыя словы, свае і чужыя выявы, каб яны заставаліся на паперы кніг і часопісаў. Я верыў, што гэта […]
29.06 у Варшаве — літсцэна на “Гучнафэсце”
29 чэрвеня ў Варшаве на беразе Віслы пройдзе Hučna Fest, дзе можна будзе не толькі паслухаць выступы беларускіх гуртоў, наведаць маркет, але і занурыцца ў свет літаратуры. Сёлета літаратурная сцэна рыхтавалася разам з Беларускім ПЭНам і будзе прысвечана жаночай і квір-літаратуры. Вядоўцай літсцэны стане вядомая актрыса, сузаснавальніца праекту “Кніжны воз” […]
Па-беларуску выйшла самая “казачная” ісландская сага
У выдавецтве “Тэхналогія” выйшла новая кніга — “Сага пра Хэрвёр і Хэйдрэка” ў перакладзе са старажытнаісландскай Яўгена Папакуля. Выданне аздобленае дваццацю ілюстрацыямі, якія ўяўляюць сабой своеасаблівыя выявы на шчытах, але ў сучаснай інтэрпрэтацыі. Згодна з анатацыяй “Сага пра Хэрвёр і Хэйдрэка” — адна з самых вядомых і самых “казачных” ісландскіх […]
Неўзабаве перавыдадуць “Мёртвым не баліць” Быкава
Выдавецтва “Папуры” анансавала перавыданне аповесці Васіля Быкава “Мёртвым не баліць” з нагоды 100-гадовага юбілею пісьменніка, які адзначаецца 19 чэрвеня. Аўтар вокладкі для новага выдання — дызайнер Анатоль Лазар. “Быкава чытаць цяжка, але неабходна. Каб захаваць памяць аб падзеях і людзях, якія пацярпелі ад вайны”, — тлумачаць у выдавецтве.
Конкурс да 100-годдзя Васіля Быкава: віншуем пераможцаў!
Сябры журы Літаратурнага конкурсу да 100-годдзя Васіля Быкава прачыталі дасланыя заяўкі і вынеслі свой вердыкт. На конкурс, абвешчаны Міжнародным саюзам беларускіх пісьменнікаў на пачатку года, прымаліся тэксты ад маладых літаратараў, якія працуюць у жанрах прозы, эсэістыкі і публіцыстыкі. Сярод дасланых заявак пераважала проза. Прызам конкурсу з’яўляецца выданне кнігі пераможцы. Лаўрэатам […]