Month: снежань, 2023

Сяргей Ваганаў: “Душа нібыта кінута ў турму”

Сяргей Ваганаў — адзін з найстарэйшых журналістаў Беларусі. Пачынаючы з 1964 года працаваў літсупрацоўнікам у “Чырвонай змене”, “Сельской газете”, на розных пасадах у газеце “Знамя юности”. З 1976 па 2008 год — уласным карэспандэнтам газеты “Труд” па БССР, галоўным рэдактарам газеты “Труд” в Беларуси”. З 2010-х гадоў выпускае ўласныя кнігі […]

Спявачка Palina выканала верш Кульбака

У межах Беларуска-яўрэйскага фестывалю адбыўся рэліз новага музычнага праекта, дзе беларускія музыкі даследуюць беларуска-яўрэйскую паэзію. Стартуе праект вершам Мойшэ Кульбака “Культура” (1917) у выкананні беларускай спявачкі Pаlina. “Мойшэ Кульбак стварыў цікавы метафарычны тэкст пра дасягненні прагрэсу, якія ён верагодна нават не бачыў сваімі вачыма. Мне падаецца сучасным і сваечасовым паразважаць […]

15 снежня — “На каляды з беларускім квір-пісьменствам”

15 снежня ў 18:00 выдавецтва “Скарына” і Віленскі беларускі музей запрашаюць на вечарыну “На каляды з беларускім квір-пісьменствам”, якая пройдзе ў Вільні па адрасе Vilniaus g. 20. “Мы пагаворым пра тое, што такое квір-літаратура, аўтары і аўтаркі распавядуць, чаму для іх важнае азначэнне “квір” і чым яно ўзбагачае літаратуру. Вас […]

“Галасы Утопіі” Алексіевіч — цалкам у аўдыёфармаце

Фонд “Камунікат” разам з Міжнародным саюзам беларускіх пісьменнікаў выпусціў апошнюю —пятую — кнігу дакументальна-мастацкай хронікі Святланы Алексіевіч “Галасы Утопіі” ў аўдыяверсіі. Гэта “Час сэканд хэнд” у перакладзе Сяргея Дубаўца. Перад слухачом — апошняя аўтарская рэдакцыя цыклу ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца паводле свайго творчага метаду дапрацавала хроніку: скасавала цэнзурныя праўкі, […]

У Чэхіі кніга Евы Вежнавец трапіла ў топ

Раман Евы Вежнавец “Па што ідзеш, воўча?” (Pro co si jdeš, vlku?) трапіў у шасцёрку найлепшых кніг году ў намінацыі “Замежная белетрыстыка” паводле выбару чэскага партала iLiteratura.cz. Твор “Па што ідзеш, воўча?“ Евы Вежнавец (сапраўднае імя — Святлана Курс) пераклаў на чэшскую мову беларускі пісьменнік, лаўрэат Прэміі Гедройця Максім Шчур, […]

Малады YouTube-праект пра беларускую літаратуру

На пляцоўцы YouTube з’явіўся новы канал, прысвечаны беларускай літаратуры з назвай “Для тых, хто забыўся на радзіму”, у якім не па-школьнаму абмяркоўваюцца беларускія аўтары і аўтаркі. “Першыя 5 відэа на канале расказваюць пра невідавочныя факты з біяграфіі беларускіх класікаў, сярод якіх Янка Купала, Максім Багдановіч, Цётка і Францыск Скарына. У […]

9 снежня сустрэча Някляева і Шпакоўскай у Вільні

9 снежня ў Вільні пройдзе творчая сустрэча з паэтам Уладзімірам Някляевым і акторкай і спявачкай Настассяй Шпакоўскай у межах серыі музычна-паэтычных кватэрнікаў “ШПАКОЎНІК”. “Шпакоўнік” – гэта цыкл музычна-паэтычных сустрэчаў, ініцыяваных акторкай Віленскага старога тэатра Настяссяй Шпакоўскай. Госцем суботняга вечару стане паэт і грамадскі дзеяч Уладзімір Някляеў. Рэгістрацыя па спасылцы: https://bit.ly/SPAKOUNIK_gruodis Час […]

Янушкевіч выпускае культавы польскі раман

Выдавецтва “Янушкевіч” адкрыла перадзамову на культавы раман польскага мастака, пісьменніка і філосафа Станіслава Ігнацыя Віткевіча “Ненасытнасць” у перакладзе Алены Пятровіч. Абмежаваная прапанова на Knihauka.com дзейнічае толькі да 14 снежня. “Высокаэстэцкая кніга ў цвёрдай вокладцы, на шведскай паперы Lux Cream і аб’ёмам 548 старонак за 34,90 злотых!” — апісвае выдавецтва прапанову. […]

Выйшаў каляндар, прысвечаны першым кнігам пісьменнікаў

Да 90-годдзя заснавання Саюза беларускіх пісьменнікаў з’явіўся каляндар “Першапачатак”. Каляндар прысвечаны народным пісьменнікам Беларусі і на кожны месяц мае выяву дэбютнай кнігі аднаго з іх. Bellit.info расказваў пра некаторыя каляндарныя навінкі на 2024 год (напрыклад, “Лёгкая мова” і “Мой шчаслівы 2024”). А вось тут на свой густ можна выбраць сабе […]

Радзіму Гарэцкаму — 95 гадоў

7 снежня адзначае 95-годдзе Радзім Гарэцкі – геолаг, акадэмік НАН Беларусі, мемуарыст, сын Гаўрылы Гарэцкага, пляменнік класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага. Шчыра віншуем Радзіма Гаўрылавіча, зычым сіл, моцнага здароўя, міру ды спакою ў доме! У 1930-я гады ягоны бацька трапіў пад рэпрэсіі, сям’я жыла ў высылцы. Радзім Гарэцкі вучыўся ў […]