15 снежня ў 18:00 выдавецтва “Скарына” і Віленскі беларускі музей запрашаюць на вечарыну “На каляды з беларускім квір-пісьменствам”, якая пройдзе ў Вільні па адрасе Vilniaus g. 20.
“Мы пагаворым пра тое, што такое квір-літаратура, аўтары і аўтаркі распавядуць, чаму для іх важнае азначэнне “квір” і чым яно ўзбагачае літаратуру. Вас чакаюць цікавыя знаёмствы, нечаканыя адказы, чытанка, прыемная гаворка і гарбатка”, — расказваюць арганізатары імпрэзы.
На мерапрыемстве можна будзе пагартаць і набыць кнігі.
Выступяць на вечарыне: паэт Артур Камароўскі, пісьменніца Ганя Горн, пісьменнік
Уладзіслаў Гарбацкі і выдавец Ігар Іваноў.