Раман Евы Вежнавец “Па што ідзеш, воўча?” (Pro co si jdeš, vlku?) трапіў у шасцёрку найлепшых кніг году ў намінацыі “Замежная белетрыстыка” паводле выбару чэскага партала iLiteratura.cz.
Твор “Па што ідзеш, воўча?“ Евы Вежнавец (сапраўднае імя — Святлана Курс) пераклаў на чэшскую мову беларускі пісьменнік, лаўрэат Прэміі Гедройця Максім Шчур, які даўно жыве ў Чэхіі. Кіга выйшла ў 2023 годзе ў выдавецтве Nakladatelství Pavel Mervart.
“Раман пісьменніцы Евы Вежнавец чэшскаму чытачу яшчэ раз нагадвае пра неймаверную, неспасціжную жорсткасць, з якой у мінулым стагоддзі неаднаразова расцякаліся рэкі дарэмна пралітай крыві ў Беларусі — якую калісьці спрабаваў апісаць Яхім Топал ў сваім празаічным творы “Халодная зямля“, — піша ў рэцэнзіі на твор Марыя Восларжава для Iliteratura.cz
Раман Евы Вежнавец стаў лаўрэатам беларускай літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца ў 2021 годзе. Таксама “Па што ідзеш, воўча?” выйшаў у перакладзе на нямецкую мову.
Галоўнае фота facebook.com/pflaumbaum.publishing