Дзяржаўны музей Якуба Коласа працягвае даследчыцкую, навукова-пошукавую працу, адным з вынікаў якой стаў каталог “Ад усяго сэрца, ад усёй душы: дарчыя надпісы Якуба Коласа на кнігах” (Мінск, выдавецтва “Капитал Принт”, 2023 год), піша Кастусь Лешніца для газеты “Звязда”. Укладальнікамі па-свойму ўнікальнай (а што яшчэ важна — першай у такім накірунку!) […]
Month: снежань, 2023
ЛГБТК-актывістка Віка Біран дэбютуе ў прозе
Першая прэзентацыя аўтабіяграфічнага рамана Вікі Біран “Я танцую” пройдзе 11 снежня ў Берліне. Кніга напісаная на беларускай мове і расказвае пра памежныя сітуацыі, пра ЛГБТК+ супольнасць і пра Беларусь пасля 2020 году. Віка Біран нарадзілася ў 1990 годзе ў Пінску і да апошняга часу жыла ў Беларусі. Перажытае за апошнія […]
Таццяна Барысік: “Шуфлядка поўная, але каму гэта трэба?”
Гісторыі чужых шчасцяў і нядоляў, трасяністы голас народу, адчайнае супрацьстаянне жорсткай навакольнай рэчаіснасці — кніга апавяданняў “Жанчына і леапард” палюбілася многім чытачам, аднак пакуль што застаецца дэбютнай. Што далей і пра што думаецца цяпер? Bellit.info гутарыць з пісьменніцай, амбасадаркай беларускай прозы на Магілёўшчыне Таццянай Барысік. – Некалі даўно выпускалі мультфільмы […]
Мартысевіч выдае “Сарматыю” ў двух новых варыянтах
Пяць гадоў таму выйшла першае выданне паэмы Марыі Мартысевіч “Сарматыя”, першы наклад даўно скончыўся і паэтка ініцыюе другое пашыранае выданне. Перадзамовіць можна праз Patreon аўтракі або праз адмысловую google-форму, калі вы ў Беларусі і не маеце vpn. “Гаворка пра тэкст, які спярша публікаваўся ў фэйсбуку, здабыў прыхільнасць чытачоў, а пасля […]
5 снежня — вечар памяці з нагоды народзінаў Разанава
«Простымі словамі пра Алеся Разанава» — з такой назвай у Літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа ў Мінску 5 снежня пройдзе вечар памяці аднаго з выбітных беларускіх паэтаў, якому споўнілася б 76 гадоў. Вечар адбудзецца ў камерным фармаце — для блізкіх і сяброў. На імпрэзе можна будзе набыць кнігу аўтара «З маланкаю […]
Вайцюшкевіч выпусціў альбом на вершы Разанава
Спявак і аўтар песень Зміцер Вайцюшкевіч у межах свайго музычнага праекту WZ-Orkiestra выпусціў новы альбом — “Акно”. Як і ў многіх ранейшых працах Вайцюшкевіч звяртаецца да выбітнай беларускай паэзіі, гэтым разам асновай сталі паэтычныя тэксты Алеся Разанава (1947—2021). Альбом складаецца з 13 асноўных і 2 бонусных трэкаў. “Такога альбома ў […]
З’явілася кніга пра вытокі нашай этнаграфіі
У выдавецтве “Беларуская навука” выйшаў альбом-манаграфія “Забытая экспедыцыя 1923 года. Ля вытокаў акадэмічнай этнаграфіі ў Беларусі”. Кніга з’яўляецца лагічным працягам адпаведнай выставы, якая праходзіла ў жніўні ў Нацыянальным гістарычным музеі. Аўтары кнігі — Сяргей Грунтоў, Яніна Грыневіч і Надзея Саўчанка. Кніга прысвечаная вывучэнню гісторыі падрыхтоўкі і правядзення этнаграфічнай экспедыцыі 1923 […]
Сталі вядомыя лаўрэаты прэміі “Дэбют” і прэміі імя Карласа Шэрмана
1 снежня ў межах Кірмаша гістарычнай кнігі ў Варшаве былі абвешчаныя пераможцы адразу некалькіх літаратурных прэміі: прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча, якая выдаецца літаратарам за першую кнігу, і прэміі імя Карласа Шэрмана, якая выдаецца за найлепшыя пераклады. Прэмію “Дэбют” за 2020 і 2021 гады ў галіне прозы атрымала Таццяна Карытка […]
“Тэксты за тыдзень”: літаратурныя творы, якія вы маглі абмінуць
Традыцыйна аглядаем літаратурныя спасылкі і публікацыі, якія апошнім часам з’явіліся на прасторах неабдымнага інтэрнэту. “У лесе й ростань дзвюх дарог, дзе я / Пайшоў па той, што ходжана была / Найменш, — і гэта вырашыла ўсё”, — на Taubinpoetry класічная лірыка ад класіка амерыканскай паэзіі ХХ стагоддзя Роберта Фроста ў […]
14 снежня стартуе продаж чацвёртай кнігі “Хронік Нарніі”
Чацвёртая кніга серыі “Хронікі Нарніі” Клайва Стэйплза Льюіса “Конь і яго хлопчык” у перакладзе Яны Уладыкі мае выйсці ў сярэдзіне снежня. Менская кнігарня “Акадэмічная кніга” плануе старт продажаў на 14 снежня. Вокладку для беларускага выдання зрабіў Раман Сустаў, унутраныя ілюстрацыі — Лада Цішкова. Рэдактарамі выступілі Марына Казлоўская і Надзея Кім. […]