Выдавецтва “Янушкевіч” адкрыла перадзамову на культавы раман польскага мастака, пісьменніка і філосафа Станіслава Ігнацыя Віткевіча “Ненасытнасць” у перакладзе Алены Пятровіч. Абмежаваная прапанова на Knihauka.com дзейнічае толькі да 14 снежня.
“Высокаэстэцкая кніга ў цвёрдай вокладцы, на шведскай паперы Lux Cream і аб’ёмам 548 старонак за 34,90 злотых!” — апісвае выдавецтва прапанову.
“Ненасытнасць” (Nienasycenie) Станіслава Ігнацы Віткевіча (псеўданім — Віткацы ) лічыцца найлепшым раманам аўтара. Антыўтапічная фантазія, напісаная ў 20-я гады XX стагоддзя, апісвае працэс сталення галоўнага героя на фоне рэвалюцыйнага кітайскага ўварвання ў Еўропу і распаўсюджання новай веры. Сімвалам гэтай веры з’яўляецца таблетка, прыняцце якой дазваляе змяніць светапогляд, а таксама падавіць індывідуальнасць і знішчыць асобу як такую. Кніга насычана эротыкай, філасофіяй, палітыкай і мастацтвам — праз пагружэнне ў іх персанажы імкнуцца спатоліць сваю прагу жыцця і заглушыць метафізічны жах існавання.
Больш пра супярэчлівую, неўтаймоўную фігуру Віткацага і ягоны пакручасты лёс можна пачытаць тут.