Фонд “Камунікат” разам з Міжнародным саюзам беларускіх пісьменнікаў выпусціў апошнюю —пятую — кнігу дакументальна-мастацкай хронікі Святланы Алексіевіч “Галасы Утопіі” ў аўдыяверсіі. Гэта “Час сэканд хэнд” у перакладзе Сяргея Дубаўца.
Перад слухачом — апошняя аўтарская рэдакцыя цыклу ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца паводле свайго творчага метаду дапрацавала хроніку: скасавала цэнзурныя праўкі, далучыла новыя эпізоды, а таксама старонкі з уласнага дзённіка.
Чытаюць: Крысціна Дробыш, Алена Баярава, Сяргей Чуб, Алег Гарбуз. Музыка Дзмітрыя Фрыгі.
Найбольш зручную лічбавую пляцоўку для праслухоўвання кожны можа выбраць па спасылцы.