Month: снежань, 2023

Выйшлі альманахі Гарадзеншчыны і Берасцейшчыны

У канцы 2023 года пабачылі свет літаратурныя альманахі з творамі пісьменнікаў Гарадзеншчыны (“Новы замак”) і Берасцейшчыны (“Жырандоля”). У дванаццатым нумары гарадзенскага альманаху “Новы замак” чытачы знойдуць новыя вершы Рычарда Бялячыца, Уладзіміра Васько, Паліны Дваранскай, Міколы Канановіча, Альжбеты Кеды, Мечыслава Курыловіча, Віктара Сазонава і Янкі Трацяка. Сярод аўтараў празаічных твораў Віктар […]

Выйшаў поўны пераклад Бібліі пастара Антонія Бокуна

Выйшла з друку Біблія ў перакладзе на беларускую мову пастара мінскай царквы хрысціян веры евангельскай “Ян Прадвеснік” Антонія Бокуна. Над перакладам Святога Пісання са старажытнагабрэйскай і старажытнагрэцкай моваў пастар працаваў 12 гадоў. Кніга распаўсюджваецца бясплатна. “Пры канцы года Госпад даў магчымасць надрукаваць Біблію па-беларуску. Я пачаў гэты пераклад у 2011 годзе і […]

Выйшла кніга Тоні Лашдэн пра Беларусь пасля 2020

У лічбавым выдавецтве “Пап’е-машэ” выйшла новая кніга пісьменні:цы, квір-фем актывіст:кі Тоні Лашдэн “Чорны лес”. Гэтую кнігу апавяданняў на беларускай і рускай мовах можна купіць на адмысловай старонцы. У свеце гэтай кнігі за пераход мяжы неабходна плаціць уласнай плоццю, а ў паштовую скрыню рана ці позна прыходзіць позва на згубнае балота. […]

4 новыя тэксты: літаратурныя спасылкі, якія варта адкрыць

Рэдакцыя bellit.info традыцыйна падказвае, дзе пачытаць літаратурныя творы, што з’явіліся ў адкрытым доступе цягам апошняга часу. Сёння — падборка за першую палову снежня. Ранішняя песня, Сільвія Плат: “Уночы мятлік твайго дыхання / Трапеча між пляската-ружовых руж. Я абуджаюся, каб слухаць: / У вуху далёкі мора шум” — музычная паэзія трагічнай […]

Літаратурная афіша 18—24 снежня: анлайн, Варшава, Вільня

Афіша літаратурных і калялітаратурных мерапрыемстваў на перадкалядны тыдзень. 18 снежня У Варшаве пройдзе літаратурная сустрэча “З цвёрдай верай і словам агнёвым”: (Не)расстраляная беларуская паэзія”. Весці імпрэзу будзе Кшыштаф Чыжэўскі. У 1930-я сталінскім НКУС было знішчана цэлае пакаленне таленавітых беларускіх літаратараў. Апагеем стала Чорная ноч з 29 па 30 кастрычніка, калі […]

Хадановіч і Шпарага трапілі ў шорт-лісты літоўскага конкурсу

Скончылася народнае галасаванне на літоўскім навіновым партале 15min.lt, які падводзіць кніжныя вынікі 2023 году. У кароткія спісы адпаведных намінацый (перакладная паэзія і нон-фікшн) прайшлі дзве кнігі, напісаныя беларускімі аўтарамі. Андрэй Хадановіч з кнігай вершаў у перакладзе на літоўскую мову “Фантомныя радасці” ўзначаліў пяцёрку найлепшых у намінацыі “Перакладная паэзія”. Апрача таго […]

Сяргей Шаматульскі напісаў новую кнігу апавяданняў

Піьменнік Сяргей Шаматульскі напісаў новую кнігу “Боги те, кто не проигрывают в кулачки”, якая складаецца з трынаццаці апавяданняў пра ціск замкнёнасці цудоўнага раю. Зборнік выйшаў у выдавецтве Логвінаў. Купіць кнігу можна ў Менску ў Акадэмкнізе (пр. Незалежнасці, 72) і на сайце Кнігарні Логвінаў. Замест анатацыі: “Рай заканчивался за футбольным полем. Там, […]

Кніжныя навінкі для маленькіх

У мінскім выдавецтве выйшла некалькі новых кніг для дзяцей: “Мацей і чароўная раса” Таццяны Багданавай і “Цудоўна быць чалавекам” Святланы Рабавай. Таццяна Багданава не толькі аўтарка гісторыі пра Мацея, але і ілюстратарка кніжкі-карцінкі для самых маленькіх. Кніга апавядае пра тое, як важна быць верным сабе і не здавацца нават у […]

“Шыба без шкла” — выйшла кніга вершаў Касі Іофе

У берлінскім выдавецтве hochroth Minsk, якім кіруе паэт Дзмітрый Строцаў, выйшла навінка — кніга Касі Іофе “Шыба без шкла”. Аўтарка дзякуе выдаўцу і мастачцы Ксішы Ангелавай. Дзмітры Строцаў публікуе ў фэйсбуку ўрывак аднаго з першых водгукаў на кнігу: «”Шыба без шкла” – тое, што засмуае і здзіўляе. Прымушае спыніць рух […]

Выходзіць альбом пра беларускія пахаванні ў свеце

Беларускі інстытут навукі і мастацва ў супрацы з выдавецтвам фонду “Камунікат” выпускае грунтоўны альбом-даведнік “Кніга могілак. Беларускія пахаванні ў свеце”, створаны сябрамі Управы БІНіМу Наталляй Гардзіенкай і Лявонам Юрэвічам. На больш чым 600 старонках змешчаныя каляровыя выявы надмагілляў і біяграмы пахаваных беларусаў і нараджэнцаў Беларусі ў Аўстраліі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Грэцыі, Даніі, […]