Month: жнівень, 2023

Чытанні Насты Кудасавай і Віталя Рыжкова ў Вільні

7 верасня а 18.30 адбудзецца сустрэча з паэтамі Настай Кудасавай і Віталём Рыжковым. Паэтычныя чытанні пройдуць у межах Тыдня беларускай культуры, які ладзіцца Цэнтрам беларускай культуры і супольнасці і Віленскім беларускім музеем імя І. Луцкевіча (Vilniaus g., 20. “Пагутарым пра паэзію, пра творчасць, пра кнігі, пачытаем вершы, пагутарым пра ўсё, […]

Аўдыёкніга “План Бабарозы”: каларытны раман чытае Зміцер Бартосік

Папаўненне ў “Кнігах без літар”, супольным праекце Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў і інтэрнэт-бібліятэкі kamunikat.org. На гэты раз у майстэрскім чытанні Змітра Бартосіка з музыкай Аляксандра Ясінскага выйшаў раман Паўла Касцюкевіча “План Бабарозы”. Гісторыя сям’і, пяцёх пакаленняў менчукоў, распаведзеная мужчынам, які хлопчыкам, падлеткам і маладзёнам жыў збольшага ў кватэрах дзядоў і […]

У новай “Літаратурнай Беларусі”: Сідарэвіч, Рагуля, Ажэшка

Выйшаў жнівеньскі нумар штомесячнага літаратурнага анлайн-праекту “Літаратурная Беларусь”. Рубрыкі новага выпуску: ФОРУМ: артыкулы Аляксея РАГУЛІ «Пра годнасць і сорам у культуры» ФОРУМ: Анатоль СІДАРЭВІЧ «Да гісторыі аднаго міфа» ПРОЗА: аповед Віктара САЗОНАВА «Медаль з выявай Леніна» ПРОЗА: мініяцюры Тацяны АЛЕНЦІК ПАЭЗІЯ: нізкі вершаў Марыі БАРАВІК «Багатворчы знак»і Дзяніса СІДАРОКА «Соннае […]

«Пенелапіяда» Маргарэт Этвуд — новая лекцыя Андрэя Хадановіча

“Пра тых, хто доўгія гады ня можа вярнуцца дамоў, – і тых, хто доўгія гады іх чакае. Пра жанчын, якія ўрэшце выходзяць зь ценю патрыярхату і набываюць права голасу. Пра класны рымэйк антычнага міфу пра Адысэя ад бліскучай пісьменьніцы Маргарэт Этвуд (і яго ня менш бліскучы беларускі пераклад) “Пенелапіяда”, — […]

Ісландская паэзія па-беларуску

У 2014 годзе ісландскі паэт Адальстэйн А. Сігюрдсан быў госцем Міжнароднага паэтычнага фестывалю імені Міхася Стральцова “Вершы на асфальце”. Вынікам візіту зрабілася гэтая кніга ў перакладзе Марыі Пушкінай. У зборніку — выбраныя творы з кніг “Вершы зямлі” (1985), “Вершы мроі” (1992), “Цвярдыня сэрца” (2007), “Дамы не бываюць самотныя” (2011), “Аўтапартрэты” […]

Да 100-годдзя Уладзіміра Казберука

29 жніўня 1923 года, 100 гадоў таму, у вёсцы Бандары на Падляшшы нарадзіўся будучы літаратуразнаўца і перакладчык Уладзімір Казбярук. З 1950-х Уладзімір Міхайлавіч выяўляў, даследаваў і аналізаваў тэксты беларускай літаратуры ХІХ ст., у час перабудовы вяртаў чытачу забароненыя цэнзурай творы Алеся Гаруна, перакладаў польскамоўныя творы беларускіх пісьменнікаў ХІХ – пач. […]

Гарэцкі Максім

Гарэцкі Максім Іванавіч (псеўд. Максім Беларус, М. Б. Беларус, М. Г., А. Мсціслаўскі, Дзед Кузьма, Мацей Мышка, Мізэрыус Монус, Кузьма Батура, Лявон Задума; 18.2.1893, в. Малая Багацькаўка, цяпер Мсціслаўскі р-н Магілёўскай вобл. — 10.2.1938, Вязьма, Смаленская вобл., Расія). Празаік, крытык, навукоўца.  Нарадзіўся ў малазямельнай сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Горы-Горацкай каморніцка-агранамічнай […]

Гарэлікава Таццяна

Гарэлікава Таццяна Іванаўна (нар. 28.11.1947, в. Патапаўка, Буда-Кашалёўскі р-н Гомельскай вобл.). Пісьменніца. Сябра СП з 1979 г. Закончыла завочна аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1970). З 1968 г. працавала бібліятэкарам у Мінску, з 1972 г. — старшай піянерважатай, з 1975 г. — арганізатарам пазакласнай і […]

Гарэлава Марына

Гарэлава Марына Аляксандраўна. Мастачка, пісьменніца. Уваходзіла ў сябры СБП. Аўтарка паэтычнага зборніка “Кентавры века” (Минск, 1998), зборнікаў карыкатур “С улыбкой о спорте” (Минск, 2001), “Юмор в погонах” (Минск, 2004).

Гарун Алесь

Гарун Алесь (сапр. Прушынскі Аляксандр Уладзіміравіч, псеўд. І. Жывіца, А. Новадворскі, Сальвэсь, А. Сумны; 11.3.1887, фальв. Новы Двор, цяпер у межах Мінска — 20.7.1920, Кракаў, Польшча). Паэт, празаік.  Нарадзіўся у сям’і чорнарабочага. Закончыў гарадскую прыходскую навучальню ў Менску (1897), вучыўся ў рамесніцкай вучэльні. З 1902 г. працаваў сталяром у розных […]