Выйшаў апошні 12-ы нумар газеты “Літаратурная Беларусь” 2023-га году. З нядаўняга часу газета вольна распаўсюджваецца ў PDF-фармаце. Запрашаем да чытання. Змест “Каляднага” нумару складаецца з традыцыйных рубрык: ПАЭТЫЧНЫЯ КАЛЯДЫ: навагоднія вершы старэйшых і сучасных аўтараўПРОЗА: новае апавяданне Марыі ВАЙЦЯШОНАК «Першая скрыпка»ЮБІЛЕЙ: да 95-годдзя вялікага беларуса — артыкул Таццяны ЯКУБОЎСКАЙ «Радзім […]
Tag: проза
Выйшлі альманахі Гарадзеншчыны і Берасцейшчыны
У канцы 2023 года пабачылі свет літаратурныя альманахі з творамі пісьменнікаў Гарадзеншчыны (“Новы замак”) і Берасцейшчыны (“Жырандоля”). У дванаццатым нумары гарадзенскага альманаху “Новы замак” чытачы знойдуць новыя вершы Рычарда Бялячыца, Уладзіміра Васько, Паліны Дваранскай, Міколы Канановіча, Альжбеты Кеды, Мечыслава Курыловіча, Віктара Сазонава і Янкі Трацяка. Сярод аўтараў празаічных твораў Віктар […]
Выйшла кніга Тоні Лашдэн пра Беларусь пасля 2020
У лічбавым выдавецтве “Пап’е-машэ” выйшла новая кніга пісьменні:цы, квір-фем актывіст:кі Тоні Лашдэн “Чорны лес”. Гэтую кнігу апавяданняў на беларускай і рускай мовах можна купіць на адмысловай старонцы. У свеце гэтай кнігі за пераход мяжы неабходна плаціць уласнай плоццю, а ў паштовую скрыню рана ці позна прыходзіць позва на згубнае балота. […]
Хадановіч і Шпарага трапілі ў шорт-лісты літоўскага конкурсу
Скончылася народнае галасаванне на літоўскім навіновым партале 15min.lt, які падводзіць кніжныя вынікі 2023 году. У кароткія спісы адпаведных намінацый (перакладная паэзія і нон-фікшн) прайшлі дзве кнігі, напісаныя беларускімі аўтарамі. Андрэй Хадановіч з кнігай вершаў у перакладзе на літоўскую мову “Фантомныя радасці” ўзначаліў пяцёрку найлепшых у намінацыі “Перакладная паэзія”. Апрача таго […]
Сяргей Шаматульскі напісаў новую кнігу апавяданняў
Піьменнік Сяргей Шаматульскі напісаў новую кнігу “Боги те, кто не проигрывают в кулачки”, якая складаецца з трынаццаці апавяданняў пра ціск замкнёнасці цудоўнага раю. Зборнік выйшаў у выдавецтве Логвінаў. Купіць кнігу можна ў Менску ў Акадэмкнізе (пр. Незалежнасці, 72) і на сайце Кнігарні Логвінаў. Замест анатацыі: “Рай заканчивался за футбольным полем. Там, […]
“Галасы Утопіі” Алексіевіч — цалкам у аўдыёфармаце
Фонд “Камунікат” разам з Міжнародным саюзам беларускіх пісьменнікаў выпусціў апошнюю —пятую — кнігу дакументальна-мастацкай хронікі Святланы Алексіевіч “Галасы Утопіі” ў аўдыяверсіі. Гэта “Час сэканд хэнд” у перакладзе Сяргея Дубаўца. Перад слухачом — апошняя аўтарская рэдакцыя цыклу ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца паводле свайго творчага метаду дапрацавала хроніку: скасавала цэнзурныя праўкі, […]
У Чэхіі кніга Евы Вежнавец трапіла ў топ
Раман Евы Вежнавец “Па што ідзеш, воўча?” (Pro co si jdeš, vlku?) трапіў у шасцёрку найлепшых кніг году ў намінацыі “Замежная белетрыстыка” паводле выбару чэскага партала iLiteratura.cz. Твор “Па што ідзеш, воўча?“ Евы Вежнавец (сапраўднае імя — Святлана Курс) пераклаў на чэшскую мову беларускі пісьменнік, лаўрэат Прэміі Гедройця Максім Шчур, […]
ЛГБТК-актывістка Віка Біран дэбютуе ў прозе
Першая прэзентацыя аўтабіяграфічнага рамана Вікі Біран “Я танцую” пройдзе 11 снежня ў Берліне. Кніга напісаная на беларускай мове і расказвае пра памежныя сітуацыі, пра ЛГБТК+ супольнасць і пра Беларусь пасля 2020 году. Віка Біран нарадзілася ў 1990 годзе ў Пінску і да апошняга часу жыла ў Беларусі. Перажытае за апошнія […]
Сталі вядомыя лаўрэаты прэміі “Дэбют” і прэміі імя Карласа Шэрмана
1 снежня ў межах Кірмаша гістарычнай кнігі ў Варшаве былі абвешчаныя пераможцы адразу некалькіх літаратурных прэміі: прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча, якая выдаецца літаратарам за першую кнігу, і прэміі імя Карласа Шэрмана, якая выдаецца за найлепшыя пераклады. Прэмію “Дэбют” за 2020 і 2021 гады ў галіне прозы атрымала Таццяна Карытка […]
14 снежня стартуе продаж чацвёртай кнігі “Хронік Нарніі”
Чацвёртая кніга серыі “Хронікі Нарніі” Клайва Стэйплза Льюіса “Конь і яго хлопчык” у перакладзе Яны Уладыкі мае выйсці ў сярэдзіне снежня. Менская кнігарня “Акадэмічная кніга” плануе старт продажаў на 14 снежня. Вокладку для беларускага выдання зрабіў Раман Сустаў, унутраныя ілюстрацыі — Лада Цішкова. Рэдактарамі выступілі Марына Казлоўская і Надзея Кім. […]