Выдавецкая ініцыятыва “Пфляўмбаўм” анансуе выхад перакладной навінкі — нарвежскі нон-фікшн Лінэ Нагель Ільвісокер “Мой свет растае. Жыццё з кліматычнымі зменамі на Шпіцбергене”. Кнігу на беларускую мову пераклала Алена Казлова. Беларускі пераклад нон-фікшну, які чытаецца як захапляльны дэтэктыў, мае з’явіцца раней за многія іншыя пераклады на еўрапейскія мовы. З анатацыі: Нарвежская […]
Tag: проза
Skaryna Press выдасць Сартра і Сімону дэ Бавуар
У выдавецтве Skaryna Press расказалі пра некаторыя планы на 2024 год. Так былі набытыя правы на выданне адразу трох перлінаў франкамоўнай літаратуры ў перакладзе на беларускую мову. Гэта знакамітае эсэ Жана-Поля Сартра “Экзыстэнцыялізм – гэта гуманізм”, ці не найшчымлівейшы раман Сімоны дэ Бавуар “Вельмі мяккая смерць” і зборнік чароўных навэлаў […]
Зборнік апавяданняў Ірвінга ўжо можна перадзамовіць
10 лютага ў выдавецтве Gutenberg Publisher мае выйсці зборнік апавяданняў класіка амерыканскай літаратуры Вашынгтона Ірвінга. Перадзамовіць кнігу можна проста цяпер на сайце выдавецтва. У кнігу ўвайшлі тры містычныя апавяданні: “Легенда Соннай Лагчыны”, “Рып Ван Вінкль” і “Жаніх-здань”, якія на беларускую мову пераклаў Андрэй Дубовік. “Вашынгтон Ірвінг умее скрозь добрую ўсмешку […]
Алексіевіч агучыла назву кнігі, якую цяпер піша
Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч расказала пра новую кнігу, над якой цяпер працуе. “У чаканні варвараў” — так гучыць імаверная назва твору, якую пісьменніца пазычыла ў аўтара аднайменнага верша грэцкага паэта Канстанцінаса Кавафіса. Кніга пра рэвалюцыю 2020 года, “пра нашу спробу”. “Мы ўсе цяпер неяк бездапаможна застылі і ўвесь час апавядаем […]
Выйшаў першы том збору твораў Івана Чыгрынава
Выдавецтва “Тэхналогія” пачынае выдаваць збор твораў Івана Чыгрынава, прысвечаны 90-годдзю народнага пісьменніка Беларусі. Выйшаў першы том з чаканых пяці. Наклад кнігі ўсяго 100 асобнікаў. Першы том змяшчае раманы “Плач перапёлкі” і “Апраўданне крыві”, прысвечаныя падзеям, якія адбываліся на ўсходзе Беларусі ў 1941 годзе, расказваюць выдаўцы. Замовіць кнігу можна на афіцыйным […]
Саша Філіпенка стаў лаўрэатам французскай прэміі
Французскі часопіс “Transfuge” 15 студзеня абвясціў пераможцаў сваёй прэміі зімовага літаратурнага сезону-2024. У намінацыі “Найлепшы еўрапейскі раман” перамагла кніга беларускага пісьменніка Сашы Філіпенкі пад назвай “Крэмулятар”. Вядома, што 21-га студзеня ў Вільні пакажуць спектакль “Ціхары. Беларусь 2030. Суд у постапакаліпсісе” па творы Сашы Філіпенкі. А 2-3 лютага ў Берліне адбудзецца […]
“Дзеяслоў” выставіў у доступ новы раман Федарэнкі
17 студзеня спаўняецца 60 гадоў беларускаму празаіку Андрэю Федарэнку. Менавіта ў гэты “юбілейны” дзень часопіс “Дзеяслоў” апублікаваў на сваім нядаўна абноўленым сайце раман пісьменніка “Сцэнарыст”. Чытаць цалкам раман “Сцэнарыст” Андрэя Федарэнкі тут Андрэй Федарэнка нарадзіўся 17 студзеня 1964 году ў вёсцы Бярозаўка на Мазыршчыне. Скончыў Мазырскі політэхнічны тэхнікум і бібліятэчны […]
Надзея Ясмінска выпускае фэнтэзі пра аднарогаў
У выдавецтве “Тэхналогія” неўзабаве стартуе продаж новай кнігі — “Заклінальнік аднарогаў” дзіцячай пісьменніцы Надзеі Ясмінскай. Замовіць фэнтэзійную аповесць можна проста цяпер на сайце выдавецтва. У 2018 годзе кніга Надзеі Ясмінскай “Заклинатель единорогов” выходзіла па-расейску, з таго часу аўтарка перапрацавала аповесць і самастойна пераклала яе на беларускую мову. Менавіта гэтая абноўленая […]
“Шляхціц Завальня” цяпер даступны ў аўдыяфармаце
Выдавецтва аўдыякніг Litaralna выпусціла аўдыяверсію знакамітага твору Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”. Агучвае кнігу актор Алег Гарбуз. Празаічны зборнік пісаўся Янам Баршчэўскім на польскай мове і першапачаткова быў выдадзены ў 1844—46 гадах у чатырох кнігах. Пераклад, які здзейсніў Мікола Хаўстовіч, упершыню быў апублікаваны ў 1990 годзе. […]
Выйшла палітычная біяграфія кіраўніка БССР Слюнькова
Гісторык і журналіст Дзяніс Марціновіч напісаў палітычную біяграфію беларускага дзяржаўнага і партыйнага дзеяча савецкіх часоў Мікалая Слюнькова. Кніга “Слюнькоў. Палітычная біяграфія” перамагла на конкурсе рукапісаў “Шуфлядка” ў межах фестывалю інтэлектуальнай кнігі Pradmova, у намінацыі “Нон-фікшн і дакументальная проза”. Прызам конкурсу стала падтрымка друку кнігі ў беларускім выдавецтве. Як вынік, твор […]