Прыём заявак на літаратурны конкурс “Экслібрыс” імя Цёткі

Традыцыйны літаратурны конкурс “Экслібрыс”, які арганізоўвае Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў, распачынае новы сезон і сёлета абірае патронкай Алаізу Пашкевіч (Цётку) — пісьменніцу, грамадскую дзяячку, публіцыстку, і адну са стваральніц новай беларускай літаратуры. Сёлета спаўняецца 150 гадоў з дня яе нараджэння.

Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца непублікаваныя тэксты ў наступных жанрах:
✔️ проза
✔️ паэзія
✔️ дзіцячая літаратура
✔️ эсэістыка

Узрост удзельнікаў не абмежаваны. Па выніках конкурсу “Экслібрыс” плануецца публікацыя твораў пераможцаў.

Дэдлайн падачы: 1 кастрычніка 2026 году.

Дасылайце творы на пошту: bellit.info@gmail.com. Тэма ліста “Экслібрыс 2026”.

Загалоўная выява budzma.org