Tag: Пфляўмбаўм

Па-польску выйдзе 2 кнігі выдавецтва “Пфляўмбаўм”

Выдавецтва “Пфляўмбаўм” паведаміла пра падпісанне дамоваў на выданне кніг Евы Вежнавец і Вальжыны Морт у перакладах на польскую мову. Кнігі маюць выйсці ў выдавецтве Kolegium Europy Wschodniej. У перакладзе знакамітага польскага паэта Богдана Задуры рыхтуецца кніга паэзіі Вальжыны Морт “Песні для мёртвых і ўваскрэслых”. А таксама над раманам Евы Вежнавец […]

Беларускі стэнд — упершыню на Віленскім кніжным кірмашы

22—25 лютага ў літоўскай сталіцы пройдзе чарговы кніжны кірмаш, на якім упершыню будзе асобны стэнд з беларускімі кнігамі, арагнізаваны жаночым выдавецтвам “Пфляўмбаўм”. Разам з тым, на стэндзе “Пфляўмбаўм” будуць прадстаўленыя кнігі выдавецтва “Янушкевіч”. Выдавецтвы абяцаюць прывезці на кірмаш усе навінкі, хіты і нават рэдкія за межамі Беларусі кнігі, абяцаюць прыемныя […]

Выходзіць кніга пра жыццё ў Арктыцы ў час зменаў клімату

Выдавецкая ініцыятыва “Пфляўмбаўм” анансуе выхад перакладной навінкі — нарвежскі нон-фікшн Лінэ Нагель Ільвісокер “Мой свет растае. Жыццё з кліматычнымі зменамі на Шпіцбергене”. Кнігу на беларускую мову пераклала Алена Казлова. Беларускі пераклад нон-фікшну, які чытаецца як захапляльны дэтэктыў, мае з’явіцца раней за многія іншыя пераклады на еўрапейскія мовы. З анатацыі: Нарвежская […]

Выйшаў пераклад з украінскай рамана Марыі Маціёс

Кнігу Марыі Маціёс “Салодкая Даруся” выпусціла выдавецкая ініцыятыва “Пфляўмбаўм”. Паводле версіі ўкраінскага ПЭН-клубу гэты раман увайшоў у спіс ста найлепшых твораў украінскай літаратуры. З украінскай на беларускую мову пераклаў Алег Віркевіч. “Салодкая Даруся” – гэта трагічная і па-майстэрску напісаная сямейная сага, падзеі якой адбываюцца ў 1930-70-х гадах на Букавіне на […]

Выйшаў дэбютны паэтычны зборнік Марыі Бадзей

Выдавецкая ініцыятыва “Пфляўмбаўм” выпусціла дэбютны зборнік вершаў Марыі Бадзей “Мёд і дым”. Кніга неўзабаве мусіць з’явіцца ў продажы. Дызайн вокладкі зрабіла Лізавета Дубінчына. “Вершы Марыі Бадзей нібыта выраслі з нашай зямлі, поўняцца галасамі яе дрэў, пахамі і колерамі паравінаў года. Яны зацягваюць углыб, як вада, але ў гэтай вадзе ― […]