Tag: Пфляўмбаўм

Сярге Дубавец чытае кнігу эсэ Ханны Арэнт, укладзеную для беларусаў

У саракавым выпуску аўтарскага падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец адгукаецца на кнігу эсэ Ханны Арэнт “Пра чалавечнасць у цёмныя часы”, якая была адмыслова ўкладзеная Марыяй Луізэ Кнот для выдавецтва “Пфляўмбаўм” і перакладзеная для беларускіх чытачак і чытачоў. Паралелі з успамінамі Ларысы Геніюш; як бараніцца, калі на цябе нападаюць як на […]

Выйшаў новы пераклад “Часу second-hand” Алексіевіч

У выдавецтве “Пфляўмбаўм” вышаў новы пераклад кнігі “Час second-hand” Святланы Алексіевіч. Завяршальную кнігу знакамітага цыкла “Галасы Утопіі” пераклала Кацярына Маціеўская. Мастацка-дакументальная гісторыя “Час second-hand” была ўпершыню выдадзеная ў 2013 годзе, аднак і тады, і — нават выразней — сёння мы бачым, што часы “чырвонага чалавека” не скончыліся разам з савецкім […]

“Пфляўмбаўм” запрашае аўтарак да ўдзелу ў анталогіі пра Чарнобыль — конкурс

Да 40-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС выдавецтва “Пфляўмбаўм” абвяшчае open call тэкстаў для анталогіі пра Чарнобыль, піша пісьменніца і ўкладальніца будучай анталогіі Вольга Касцюк у Facebook. “Для адных Чарнобыль — гэта экалагічная катастрофа, для другіх — міграцыя, для трэціх — Чарнобыльскі шлях і барацьба за свабоду. Чарнобыльскую зону можна разглядаць […]

Сёння — сустрэчы з Вежнавец і іншымі аўтаркамі “Пфляўмбаўм” у Вільні

Выдавецтва “Пфляўмбаўм” удзельнічае ў Міжнародным кніжным кірмашы LITEXPO, які гэтымі днямі праходзіць у Вільні. 26 лютага пройдзе дзве цікавыя сустрэчы аўтарак выдавецтва з чытачамі. 26 лютага ў 16:00 аўтарка “Па што ідзеш, воўча?” Ева Вежнавец (Святлана Курс) прэзентуе літоўскае выданне кнігі, а ў 17:00 адбудзецца аўтограф-сесія пісьменніцы на стэндзе “Пфляўмбаўм”. […]

Упершыню па-беларуску выйшаў зборнік эсэ Ханны Арэнт

У выдавецтве “Пфляўмбаўм” пабачыў свет зборнік эсэ Ханны Арэнт “Пра чалавечнасць у цёмныя часы”, укладзены Мары Луізэ Кнот. Навінка ўжо прадаецца на Віленскім кніжным кірмашы (стэнд выдавецтва — 5.A10), пазней з’явіцца ў іншых месцах продажу. Перакладалі эсэ Алена Пятровіч, Вольга Гронская, Алена Талапіла, Кацярына Тэвес. Рэдактарка — Кацярына Маціеўская. Гэта […]

“Пфляўмбаўм” надрукавала дакументальны эстонскі раман

Выдавецтва “Пфляўмбаўм” выпусціла з друку пераклад дакументальнага рамана Маар’і Кангро “Шкляное дзіця”, які ў Эстоніі называюць адной з самых цяжкіх, але і адной з найлепшых кніг. У творы няма мяжы паміж прыватным і публічным. Некалькі замежных краін, палітычныя крызісы, літаратурныя кірмашы пыхлівасці — фон, на якім гераіня спускаецца ва ўласнае […]

Выйшла анталогія эсэ 18 сучасных беларускіх аўтарак

У выдавецтве “Пфляўмбаўм” выйшла з друку анталогія эсэ “Іду да вас, людзі”, прысвечаная тэме суседства. У кнізе сабраныя тэксты васямнаццаці аўтарак, якія жывуць як у Беларусі, такі за яе межамі. З прычыны бяспекі некаторыя аўтаркі публікуюцца пад псеўданімамі. “Пра што анталогія агулам? Пра тое, як мы пачуваемся сярод людзей іншых […]

У жаночым выдавецтве выйшаў пераклад літоўскага рамана Катрыны Зіле

У выдавецтве “Пфляўмбаўм” выйшаў раман Катрыны Зіле “Любыя косці”, пра пакупку правоў на выданне якога выдаўчыні паведамлялі ў пачатку 2025 году. Раман Катрыны Зіле “Любыя косці” — гісторыя жыцця жанчыны, якая захоўвае косці двух мужчын у мэблевай секцыі ў сябе дома. У атмасферным, прасякнутым магічнай рэальнасцю творы пераплятаюца паўсядзённасць спальных […]

Кніга Евы Вежнавец выйшла па-дацку

У дацкім выдавецтве Palomar выйшаў пераклад з беларускай мовы кнігі Евы Вежнавец “Hvad søger du, ulv?” (“Па што ідзеш, воўча”). Перакладчыкам аповесці выступіў Гаральд Гартвіг Епсэн (Harald Hartvig Jepsen). Нагадаем, што кніга Евы Вежнавец упершыню выйшла па-беларуску ў выдавецтве “Пфляўмбаўм” у 2020 годзе і зазнала некалькі перавыданняў. У кнізе апавядацца пра […]

Выйшаў дэбютны раман Марыі Пархімчык “Эйфарыя”

У выдавецтве “Пфляўмбаўм” выйшаў з друку дэбютны раман Марыі Пархімчык “Эйфарыя”. “Агонь-полымя-глюкі-іронія-сарказм!” — гэтак сцісла і эмацыйна выказваюцца выдаўцы пра кнігу. Анатацыя: На IT-востраў у цэнтры Еўропы прыязджаюць журналіст Пітэр Уордсварт і мастацкі кіраўнік танцавальнага калектыву Кацярына Фёдараўна. Ён збіраецца зрабіць яскравую гісторыю пра змрочную рэспубліку, яна — годна выступіць […]