Размова з пісьменніцай Святланай Курc (Ева Вежнавец) адбудзецца ў берлінскім тэатры ACUD 31 жніўня.
⠀
Раман „Па што ідзеш, воўча?“ малюе вобраз беларускай гісторыі з жаночай перспектывы і асвятляе шматгранныя ідэнтычнасці і гістарычныя вопыты Палесся. Размова з Святланай Курс, якую будзе весці літаратуразнаўца Яраслава Ананка, дасць магчымасць слухач_кам атрымаць больш глыбокае разуменне тэматыкі кнігі. Сустрэча пройдзе пры падтрымцы выдавецтва S. Fischer.
⠀
Пасля чытання будзе магчымасць набыць кнігу „Па што ідзеш, воўча?“ і атрымаць аўтограф Святланы Курc.
⠀
Кніга „Па што ідзеш, воўча?“ выйшла ў выдавецтве «Пфляўмбаум», якое спецыялізуецца на жаночай літаратуры. У 2021 годзе кніга была ўзнагароджана прэміяй імя Ежы Гедройца. Нямецкая версія рамана ў перакладзе Ціны Вюншман выйшла ў 2023 годзе ў выдавецтве Zsolnay.
Пачатак сустрэчы а 20.00.