Пераклад раману Евы Вежнавец “Па што ідзеш, воўча?” увайшоў у пяцёрку намінантаў на літаратурную прэмію Kulturhuset Stadsteatern. Прэмія прысуджаецца за выдатны мастацкі твор у годным перакладзе на шведскую мову, піша Рэформ са спасылкай на сайт прэміі.
Прэміяй узнагароджваюцца як пісьменнікі, так і перакладчыкі. Грашовы прыз, які складае 150 000 шведскіх крон, дзеліцца пароўну паміж аўтарам і перакладчыкам. Пераможцаў абвесцяць 24 кастрычніка.
Раман Евы Вежнавец “Па што ідзеш, воўча?”, які на шведскую мову пераклалі Крысціна Бандурына і Мікаэль Нюдаль (Mikael Nydahl) выйшаў у 2024 годзе ў выдавецтве Ersatz.
Раман “Па што ідзеш, воўча?” ужо выйшаў у перакладзе на нямецкую і чэйскую мовы, рыхтуецца польскае выданне. Нядаўна з’явіўся нарвежскі пераклад твору, які зрабіла Марына Хобель.
Першай пераможцай прэміі Kulturhuset Stadsteatern у 2016 годзе стала Вольга Такарчук з раманам “Кнігі Якава”.